.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

«Простыя правілы здароўя»

Менавіта так называлася мерапрыемства, прысвечанае Дню прафілактыкі траўматызму, якое прайшло ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20.

У ходзе сустрэчы актывісты сектара здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната расказвалі пра такія важныя рэчы, як правільныя звычкі і здаровае харчаванне. На сёння вельмі важна сачыць за сваім здароўем. Удзельнікаў мерапрыемства заклікалі сур’ёзна ставіцца да свайго харчавання і здароўя, а таксама адмовіцца ад шкодных звычак.

«Простыя правілы здароўя» «Простыя правілы здароўя»

2018-12-21

Актуальны дыялог «Што значыць быць патрыётам?»

Актуальны дыялог «Што значыць быць патрыётам?» прайшоў у інтэрнаце па вул. Уборэвіча, 20, па ініцыятыве актыву студэнцкага савета інтэрната.

У ходзе мерапрыемства разглядаліся пытанні аб удзеле грамадзян у выбарчых кампаніях, пра службу ў войску, павазе да мінулага нашай краіны, аб талерантнасці.

Актуальны дыялог «Што значыць быць патрыётам?» Актуальны дыялог «Што значыць быць патрыётам?»

2018-12-21

Бацькоўскі дом – пачатак пачаткаў

Родны дом, які ведаеш з самага нараджэння, — гэта тое месца, куды хочацца вяртацца зноў і зноў. Менавіта там заўсёды цёплы прыём, радасныя ўсмешкі і слёзы шчасця на вачах. Толькі там жывуць шчырая любоў, сапраўдная падтрымка і апора. Гэтая апора — нашы бацькі.

Сёння студэнты інфармацыйна-выдавецкага сектара студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 20, правялі мерапрыемства «Бацькоўскі дом — пачатак пачаткаў», дзе нагадалі нам пра самае важнае ў жыцці кожнага чалавека месца, а таксама заклікалі не забываць пра сваіх родных і блізкіх.

Бацькоўскі дом – пачатак пачаткаў Бацькоўскі дом – пачатак пачаткаў Бацькоўскі дом – пачатак пачаткаў

2018-12-14

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, быў праведзены вечар памяці, прысвечаны дню нараджэння першага Героя Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Карвата

23 мая 1996 года лётчык знішчальніка адвёў самалёт, які падаў, у бок ад вёсак Арабаўшчына і Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна.

Як многія кажуць: “Героямі не нараджаюцца, героямі становяцца”. А героем можа быць толькі самы годны чалавек, асабліва калі гэта герой цэлай краіны. Званне Героя Беларусі можна атрымаць толькі за выключныя заслугі перад усім беларускім народам. Званне «герой» павінна быць раўнасзначным таму, каб паставіць чалавеку помнік! Імя першага Героя Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Карвата павінна быць на слыху ў кожнага чалавека, яго павінен ведаць кожны беларус.

У ходзе мерапрыемства студэнты інтэрната паглядзелі відэаролік, прысвечаны памяці У.М. Карвата, і яшчэ раз пераканаліся, што, сапраўды, такіх людзей, якія пойдуць на смерць дзеля выратавання іншага чалавека, – адзінкі, і што такіх выдатных людзей, як У.М. Карват, трэба памятаць заўсёды! 

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, быў праведзены вечар памяці, прысвечаны дню нараджэння першага Героя Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Карвата У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, быў праведзены вечар памяці, прысвечаны дню нараджэння першага Героя Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Карвата У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, быў праведзены вечар памяці, прысвечаны дню нараджэння першага Героя Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Карвата

2018-11-30

Куды сыходзіць каханне?

А што такое каханне? Каханне — неад’емная частка чалавечага жыцця. Гэта як асаблівы від хваробы, толькі карысны. Яна праяўляецца з часам, напаўняючы асаблівую пасудзіну. Па меры напаўнення гэтай пасудзіны людзі становяцца больш шчаслівым. А як мы ведаем, чым больш людзі любяць адзін аднаго, тым шчаслівей яны становяцца.

Інфармацыйна-выдавецкім сектарам студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, было праведзена мерапрыемства “Куды сыходзіць каханне?”, дзе студэнты шукалі адказы на пытанні: што такое каханне? Як зразумець, што ты кахаеш чалавека? Ці кожны чалавек здольны на каханне? Ці кожнаму ў жыцці наканавана пакахаць хоць раз? Студэнты актыўна прымалі ўдзел у абмеркаванні вышэйпералічаных пытанняў і ахвотна дзяліліся сваім меркаваннем.

Кожны з прысутных на дадзеным мерапрыемстве змог стаць часткай абмеркавання гэтай актуальнай у сучасным свеце тэмы. Спадзяемся, што час, праведзены  ў рамках “адкрытага мікрафона”, быў цікавым і карысным для моладзі.

Куды сыходзіць каханне?

2018-11-30