«Агульны дом дабра і мудрасці ― Беларусь і Расія» 

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, адбылася тэматычная гадзіна зносін «Два народы ― адна гісторыя». Усе прысутныя на мерапрыемстве даведаліся, што ж агульнага ў нашых народаў, атрымалі інфармацыю, што Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ― свята ўсіх тых, хто ўдзельнічае ў стварэнні саюзнай дзяржавы, свята кожнага чалавека, які жыве ў адной з краін, бо ў многіх беларусаў, роўна як і расіян, сваякі і сябры жывуць у саюзнай краіне.

Дзень яднання народаў абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх братэрскіх сувязяў. Сёння з усёй упэўненасцю можна заявіць: Саюз Беларусі і Расіі адбыўся. Яго жыццёвая сіла ― у нашым адзінстве, у гарантыі нашчадкам дастойнай будучыні.

2017-04-06

Гендарная роўнасць

Гендарная роўнасць... Цалкам незразумелае на першы погляд словазлучэнне, але вельмі зачаравальнае сваёй незразумеласцю і завуаліраванасцю. Менавіта гэтая тэма была разгледжана пад час дыскусіі «Мужчына + Жанчына = Гендарная роўнасць?», якая прайшла ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Студэнтам была прадастаўлена інфармацыя аб гендэрнай роўнасці як пра адзін з найважнейшых аспектаў жыцця ў краіне, дзе жанчыны і мужчыны атрымліваюць роўныя магчымасці і абавязкі ў розных сферах жыцця. На аснове атрыманай інфармацыі была разгадана крыжаванка. Забаўляльнай часткай мерапрыемства стала гульня «Хто круцей?».

2017-04-03

«Люблю свой край…» 

Радзіма – гэта тое, што было да нас,  і тое, што будзе. Гэта наша сучаснасць, і яе будучыня залежыць ад нас. Нам трэба шанаваць ўсё, што звязана з нашымі беларускімі каранямі: мову, традыцыі і культуру.

Аб гэтым ішла гаворка падчас інтэлектуальна-пазнавальнай гадзіны «Знаўцы роднага краю» ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. На мерапрыемстве студэнты глядзелі прэзентацыю пра прыгажосць беларускай зямлі. Гучалі вершы і інтэлектуальныя пытанні пра нашу краіну са старажытных часоў, пра і знакамітых дзеячаў.

2017-03-30

«Мяняй сябе, а не Планету!» 

У люстраной зале ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла традыцыйная акцыя «Гадзіна Зямлі», якая заклікае ўсіх нас выключыць святло і другія не жыццёва важныя электрапрыборы на адну гадзіну.

«Гадзіна Зямлі» – гэта не толькі эканомія электрычнасці, гэта - сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да навакольнага свету.

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, не засталіся абыякавымі і прынялі актыўны ўдзел у акцыі. Пад пільным кіраўніцтвам арганізатараў акцыі «Гадзіны Зямлі» студэнты паспрабавалі самастойна вырабіць свечкі, а падчас адключэння электрычнасці з 20:30 да 21:30 Дар'я Саванчук, Алена Савіч, Андрэй Запаснік, Васіль Ілісцінаў і Сахыберды Джафараў пад запаленыя свечкі і гітару парадавалі ўсіх сваімі песнямі, надаўшы гэтаму вечару рамантычнасць.

2017-03-28

На Наўруз мы запрашаем: хто прыйшоў — усіх частуем! 

Адным з галоўных атрыбутаў свята «Наўруз Байрам» з'яўляецца прыгатаванне святочных пачастункаў. Студэнты з Туркменістана, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, падтрымліваюць гэтую традыцыю і ў дзень святкавання зладзілі выставу-прэзентацыю «На Наўруз мы запрашаем: хто прыйшоў — усіх частуем!». 

Усе, хто наведаў выставу, не толькі ўбачылі туркменскія кулінарныя шэдэўры, але і з задавальненнем пакаштавалі чак-чак, самсу, даграму, пішме і многія іншыя нацыянальныя стравы.

Гэта было сапраўды святочна, смачна і прыгожа!

2017-03-24

«Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар»

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна зносін «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - гарант правоў чалавека».

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі інфармацыю пра гісторыю распрацоўкі і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе асноватворныя палажэнні. Вялікая ўвага была ўдзелена правам i абавязкам грамадзян. І кожны вынес урок, што наша жыццё, свабода і правы надзейна абаронены дзяржавай і быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар.

У завяршэнні мерапрыемства адбылася віктарына з пытаннямі на веданне асноў канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь.

2017-03-20

«ЛЕПШАЯ З ЛЕПШЫХ» 

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 САКАВІКА ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшоў адзін з самых маляўнічых, яркіх і эмацыйных конкурсаў «Міс інтэрната-2017».

Выдатныя нумары, добрая падрыхтоўка, мора эмоцыі. Застацца абыякавым было проста немагчыма. У зале адчувалася атмасфера вялікага свята, а канкурсанткі былі лепшыя з лепшых - артыстычныя, творчыя, інтэлектуальныя, крэатыўныя і, што граху таіць, проста прыгажуні. У кожнай удзельніцы была група падтрымкі.

Па выніках конкурсных выпрабаванняў па рашэнні журы ўладальніцай запаветнай кароны «Міс інтэрната- 2017» удастоена Сядзельнік Ангеліна. Віншуем!

2017-03-10

«Наркотыкі – добраахвотная смерць» 

Амаль нічога ў свеце не бывае абсалютна дрэнным або безумоўна добрым. Але наркаманія – гэта стоадсоткавае зло. Нікому яшчэ гэта не прыносіла шчасця. Наркотык – атрута, якая вядзе да хвароб, злачынстваў, смерці. Штогод 1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. Сектар здаровага ладу жыцця інтэрната па вул. Убарэвіча, 22, арганізаваў мерапрыемства «Наркотыкі – добраахвотная смерць», на якім прысутныя прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні, а таксама даведаліся шмат іфармацыі аб такой страшнай хваробе, як наркаманія.

2017-03-02

«Масленіца наша - няма цябе прыгажэй»

28 лютага, у апошні дзень зімы, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, правялі зіму і наладзілі «Блінны дзень у інтэрнаце». 

Кожны жадаючы мог прыйсці і паспрабаваць нашых смачных, гарачых, румяных бліноў. Наша «Масленіца» прайшла ў сяброўскай і ўтульнай атмасферы. Кожны падзяліўся сваімі гісторыямі, якія адбыліся з ім за гэтую зіму. Пасля з'едзеных бліноў і душэўных гутарак ўсе былі сытыя, з добрым настроем і морам пазітыўных эмоцый, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды.

2017-03-01

Каб стаць мужчынам, мала ім нарадзіцца ... 

У Дзень абаронцы Айчыны ў люстраной зале інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, прайшла конкурсная забаўляльная праграма «Рыцарскі турнір». 

Канкурсанты з гонарам і годнасцю змагаліся за «рыцарскую карону», прадэманстравалі сваю смеласць, спрыт, эрудыраванасць, галантнасць і талент. Званне «Рыцар інтэрната» журы аднагалосна прысудзіла Алішову Юрыю. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Запасніку Андрэю. Віншуем юнакоў і ганарымся імі. Так трымаць!

2017-02-27

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ