.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

«Асабісты бюджэт – гэта план вашых даходаў і выдаткаў» 

Семінар па павышэнні фінансавай граматнасці прайшоў у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Супрацоўнікі ЗАТ «Альфа-банк» пазнаёмілі студэнтаў з аноўнымі блокамі кіравання бюджэтам, правялі практыкаванні на ацэнку даходаў і выдаткаў, а таксама далі карысныя парады па кіраванні асабістым бюджэтам.

Самым актыўным удзельнікам семінара намеснік старшыні праўлення ЗАТ «Альфа-банк» Т.В. Самойленка ўручыў дыпломы «Мастацтва накаплення. Ад мары да рэальнасці».

«Асабісты бюджэт – гэта план вашых даходаў і выдаткаў»  «Асабісты бюджэт – гэта план вашых даходаў і выдаткаў» 

2018-03-01

Заўсёды заставацца мужчынай!

Да Дня абаронцы Айчыны ў люстэркавай зале інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, прайшла конкурсна-забаўляльная праграма «Рыцарскі турнір».

Канкурсанты з гонарам і годнасцю змагаліся за «рыцарскую карону», прадэманстравалі сваю смеласць, спрыт, эрудыраванасць, галантнасць і талент. Званне «Рыцар інтэрната» журы аднагалосна прысудзіла Сплендэру Андрэю. Тытул «Рыцар онлайн» заваяваў Вальдэмар Фрызэн.

Віншуем хлопцаў і ганарымся імі. Так трымаць!

Заўсёды заставацца мужчынай! Заўсёды заставацца мужчынай! Заўсёды заставацца мужчынай! Заўсёды заставацца мужчынай! Заўсёды заставацца мужчынай! Заўсёды заставацца мужчынай!

2018-02-27

«Гаворыць сэрца роднай мовай» 

Сусветны дзень роднай мовы адзначылі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Усе прысутныя прынялі ўдзел у займальнай віктарыне «Як будзе па-беларуску?», а таксама прачыталі вершы на беларускай мове.

«Гаворыць сэрца роднай мовай»  «Гаворыць сэрца роднай мовай»  «Гаворыць сэрца роднай мовай» 

2018-02-23

«Масленіца наша - няма цябе прыгажэй» 

У апошнія дні зімы, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, правялі зіму і наладзілі «Блінны дзень у інтэрнаце». 

Любы жадаючы мог прыйсці і паспытаць нашых смачных, гарачых, румяных бліноў. Наша «Масленіца» прайшла ў сяброўскай і ўтульнай атмасферы. Кожны падзяліўся сваімі гісторыямі, якія адбыліся з ім за гэтую зіму.

Пасля з'едзеных бліноў і душэўных гутарак ўсе сышлі сытыя, з прыўзнятым настроем і морам пазітыўных эмоцый, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды.

«Масленіца наша - няма цябе прыгажэй»  «Масленіца наша - няма цябе прыгажэй»  «Масленіца наша - няма цябе прыгажэй» 

2018-02-21

«ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…»

Калядныя дні для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшлі цікава, творча і незвычайна. Перапрануўшыся ў «калядоўшчыкаў», з каляднай зоркай, віншавальнымі песнямі, жартамі і пажаданнямі лепшай долі на ўвесь год яны прайшліся па студэнцкіх інтэрнатах, каб паказаць, што наша молодзь шануе традыцыі і звычаі даўніны.

«ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…»

2018-01-10