.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

«Пуцёўка ў жыццё» 

За кубкам гарбаты прайшло выніковае пасяджэнне студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22. Падведзены вынікі адыходзячага навучальнага года і намечаны планы на будучыню. Лепшыя студэнты-актывісты ўзнагароджаны падзячнымі лістамі за добрасумленную і якасную працу ў самакіраванніі.

Кульмінацыйным момантам пасяджэння было ўшанаванне выпускнікоў-актывістаў. Цёплыя словы падзякі прагучалі ў адрас выпускнікоў, уручаны імянныя дыпломы за актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці ў студэнцкім інтэрнаце. Выпускнікі выказалі свае ўражанні пра жыццё ў інтэрнаце і пра тое, што студсавет для іх – гэта пуцёўка ў жыццё.

«Мяшочак пытанняў» і «Мяшочак пажаданняў» надоўга застануцца ў памяці нашых выпускнікоў. У добры шлях! 

«Пуцёўка ў жыццё»  «Пуцёўка ў жыццё»  «Пуцёўка ў жыццё»  «Пуцёўка ў жыццё»  «Пуцёўка ў жыццё» 

2017-06-07

«СІМВАЛЫ НАШАГА ГОНАРУ» 

Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна зносін, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, прайшла ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, і была накіравана на папулярызацыю дзяржаўнай сімволікі, фарміраванне павагі да гераічнага мінулага і культуры свайго народа. Кожны засвоіў інфармацыю пра тое, што Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг – сімвалы, якія аб'ядноўваюць грамадзян усёй нашай краіны, і пра гэта павінен ведаць кожны беларус.

«СІМВАЛЫ НАШАГА ГОНАРУ»  «СІМВАЛЫ НАШАГА ГОНАРУ» 

2017-05-18

Трэба паглядзець усім 

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбыўся калектыўны прагляд дакументальнага фільма «Людзі з чорнымі душамі», які быў зняты беларускімі кінематаграфістамі (І.Д. Гурскі, П.П. Шамшур) у далёкім 1962-м годзе, але фільм не страціў сваю актуальнасць і цяпер важны нават у большай ступені, чым раней.

Пасля прагляду студэнты абмеркавалі кінастужку і выказалі сваё меркаванне: «Беларусь – яшчэ маладая краіна, і яе будучыня залежыць ад падрастаючага пакалення. Мы павінны паважаць нашу гісторыю і асцярожна да яе ставіцца. Бо для беларускага народа святымі з'яўляюцца мір, спакой і незалежнасць».

Трэба паглядзець усім  Трэба паглядзець усім 

2017-04-21

«Смяяцца, сапраўды, ня грэх» 

Дзень смеху прайшоў, а добры настрой, усмешкі і пазітыўныя эмоцыі студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах імкнуцца падтрымліваць. На гэты раз студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах па вул. Убарэвіча, 18, і Убаревіча, 22, аб'ядналіся  і правялі жартоўную гульню «Кракадзіл». Удзельнікі змагаліся за тытул «самых вясёлых і знаходлівых», прадэманстравалі сваю і артыстычнасць. Было весела. А перамагло сяброўства.

«Смяяцца, сапраўды,  ня грэх»  «Смяяцца, сапраўды,  ня грэх»  «Смяяцца, сапраўды,  ня грэх»  «Смяяцца, сапраўды,  ня грэх» 

2017-04-10

«Агульны дом дабра і мудрасці ― Беларусь і Расія» 

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, адбылася тэматычная гадзіна зносін «Два народы ― адна гісторыя». Усе прысутныя на мерапрыемстве даведаліся, што ж агульнага ў нашых народаў, атрымалі інфармацыю, што Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ― свята ўсіх тых, хто ўдзельнічае ў стварэнні саюзнай дзяржавы, свята кожнага чалавека, які жыве ў адной з краін, бо ў многіх беларусаў, роўна як і расіян, сваякі і сябры жывуць у саюзнай краіне.

Дзень яднання народаў абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх братэрскіх сувязяў. Сёння з усёй упэўненасцю можна заявіць: Саюз Беларусі і Расіі адбыўся. Яго жыццёвая сіла ― у нашым адзінстве, у гарантыі нашчадкам дастойнай будучыні.

«Агульны дом дабра і мудрасці ― Беларусь і Расія»  «Агульны дом дабра і мудрасці ― Беларусь і Расія» 

2017-04-06