.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Пішу табе, каханне маё

У Дзень святога Валянціна ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, працавала рамантычная пошта «Пішу табе, каханне маё». Студэнтам была прадастаўлена магчымасць павіншаваць сваіх сяброў і сябровак са святам. У паветры лунала атмасфера кахання і шчасця, на душы было цёпла і радасна. Кожная паштоўка знайшла свайго адрасата. Сэрца атрымальнікаў напаўняліся каханнем, а на тварах з’яўляліся ўсмешкі.

Пішу табе, каханне маё Пішу табе, каханне маё Пішу табе, каханне маё Пішу табе, каханне маё Пішу табе, каханне маё Пішу табе, каханне маё

2017-02-16

«Мы не маем права забываць ...»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, 15 лютага ўсклалі кветкі да помніка воінам–інтэрнацыяналістам, аддаўшы даніну павагі ўдзельнікам падзей, якія адбываліся на афганскай вайне, бо ўсе яны з'яўляюцца героямі нашай краіны, і мы не маем права забываць пра іх мужнасць і адвагу.

Гонар і слава Вам, доблесныя абаронцы Айчыны!

«Мы не маем права забываць ...» «Мы не маем права забываць ...»

2017-02-16

«Студсавет актывізуе працу» 

13 лютага адбылося планавае пасяджэнне студэнцкага савета інтэрната «Аб выніках работы за першае паўгоддзе і планаванне работы на другі семестр 2016/2017 навучальнага года». На пасяджэнні прысутнічала начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю І.С.Булыга, якая дала ацэнку рабоце актыву інтэрната і паставіла задачы на перспектыву.

«Студсавет актывізуе працу»  «Студсавет актывізуе працу»  «Студсавет актывізуе працу» 

2017-02-14

Каляда, Каляда! Адчыняй вароты!

З навагоднімі і каляднымі віншаваннямі здароўя, дабра і шчасця, песнямі, запалам і гумарам «калядная група» студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшла з каляднай зоркай па інтэрнатах, каб пазнаёміць з традыцыямі беларускага народа, стварыць усім радасны настрой, зрабіць святочны час яркім і запамінальным.

Каляда, Каляда! Адчыняй вароты! Каляда, Каляда! Адчыняй вароты! Каляда, Каляда! Адчыняй вароты! Каляда, Каляда! Адчыняй вароты!

2017-01-03

«Прыгажосць роднага краю» 

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, падведзены вынікі фотаконкурса «Мой родны кут».

На конкурс прадстаўлены фотаработы студэнтаў з розных месцаў Беларусі, якія пражываюць у інтэрнаце. Гледзячы ў маленькае акенца фотакамеры, студэнты адкрылі вялікае акно ў маляўнічы свет сваіх родных мясцін, выказалі тонкія моманты прыгажосці роднага краю і любоў да родных мясцін. 

Работы Ткачук Наталлі, Лашчэўскай Дзіны, Лойка Вікторыі, Барэль Дзмітрыя, Новік Анастасіі, Екацярынінай Наталлі, Грушэвіч Маргарыты прызнаныя лепшымі і прадстаўлены на выставе, якая размешчана ў фае інтэрната.

«Прыгажосць роднага краю»  «Прыгажосць роднага краю»  «Прыгажосць роднага краю» 

2016-12-22