.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

«Калі ты ў душы студэнт» 

Міжнародны дзень студэнта ў фармаце тэматычнага дня «Дзень студэнта ў СТАЛІЧНЫМ* універсітэце» пакінуў шмат пазітыўных эмоцый для ўсіх студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Насычаная, творчая і цікавая тэматычная праграма «Калі ты ў душы студэнт», падрыхтаваная актывам інтэрната, прайшла ў выглядзе форума, поўнага эмоцый, усмешак і цудоўнага настрою для першакурснікаў. Студэнцкае свята ўпрыгожыў «Кірмаш талентаў». Экспазіцыя творчых работ студэнтаў, музыка, песні, вершы і танцы надалі асаблівы шарм святу, мора пазітыву і незабыўныя імгненні студэнцкага жыцця ў інтэрнаце. 

Таксама ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, працавала выстава «Маладосць, творчасць, рамантыка», на якой было прадстаўлена шмат цікавых і таленавітых работ студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце. Усіх здзівілі, захапіла і пакарылі сваёй выразнасцю і свабодай вырабы ручной работы і малюнкі. У іх ўкладзены ўяўленне і майстэрства, адчуваецца рамантыка і сіла студэнцкіх сэрцаў.

«Калі ты ў душы студэнт»  «Калі ты ў душы студэнт»  «Калі ты ў душы студэнт»  «Калі ты ў душы студэнт»  «Калі ты ў душы студэнт»  «Калі ты ў душы студэнт»  «Калі ты ў душы студэнт» 

2016-11-21

«Дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды» 

У рамках Года культуры і арганізацыі змястоўнага вольнага часу студэнтаў была арганізавана экскурсія ў Белавежскую пушчу. Узнёслыя пачуцці перажылі ўсе, хто быў на экскурсіі. Нікога не пакінула раўнадушным наведванне Камянецкай Белай вежы, Музея прыроды і вальераў з жывёламі. Многіх пушча ўразіла запаведнай цішынёй і чысцінёй паветра.

Экскурсія аказала на ўсіх незабыўнае ўражанне, бо гэта была ўнікальная магчымасць дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды.

«Дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды»  «Дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды»  «Дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды»  «Дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды»  «Дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды»  «Дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды» 

2016-11-15

Асэнсоўваючы мінулае, тварыць будучыню...

Як даніну павагі да слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі правялі дыскусію «7 Лістапада. Дата ў гісторыі».

Менавіта гэтая дата дала ўсім надзею на лепшую будучыню, і толькі асэнсаваўшы мінулае, можна пабудаваць будучыню.

Асэнсоўваючы мінулае, тварыць будучыню... Асэнсоўваючы мінулае, тварыць будучыню... Асэнсоўваючы мінулае, тварыць будучыню...

2016-11-09

«Культура здароўя» 

Фарміраванне матывацыі да здаровага ладу жыцця, свядомай адмовы ад шкодных звычак і залежнасцяў, значнасці заняткаў спортам ― мэта мерапрыемства «Культура здароўя і шкодныя звычкі», падрыхтаванага сектарам ЗЛЖ студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22.

У свядомасці кожнага прысутнага адклалася інфармацыя, што моцнае здароўе, якое падтрымлівае і ўмацоўвае сам чалавек, дазволіць яму пражыць доўгае і поўнае радасцяў жыццё. Менавіта здаровы лад жыцця, заняткі спортам дапамагаюць паспяхова рэалізоўваць свае планы, спраўляцца з цяжкасцямі, а калі прыйдзецца, то і з каласальнымі перагрузкамі.

«Культура здароўя»  «Культура здароўя»  «Культура здароўя» 

2016-11-04

«25 гадоў незалежнасці Туркменістана» 

Галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці Туркменістана — адзначылі студэнты ў сценах інтэрната па вул.Убарэвіча, 22.

На вечары прысутнічала шмат беларускіх студэнтаў, якія праявілі зацікаўленасць да культуры замежнай дзяржавы. З вялікай цікавасцю студэнты знаёміліся з дасягненнямі туркменскага народа.

Асаблівую цікавасць вызвала выстава «Мой Туркменістан», якая пазнаёміла ўсіх прысутных з унікальнымі нацыянальнымі туркменскімі традыцыямі вышыўкі, ювелірнага майстэрства і культурай краіны. Вечар запомніўся таксама яркімі выступленнямі замежных студэнтаў і нацыянальнай кухняй.

«25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана» 

2016-10-31