.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Асэнсоўваючы мінулае, тварыць будучыню...

Як даніну павагі да слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі правялі дыскусію «7 Лістапада. Дата ў гісторыі».

Менавіта гэтая дата дала ўсім надзею на лепшую будучыню, і толькі асэнсаваўшы мінулае, можна пабудаваць будучыню.

Асэнсоўваючы мінулае, тварыць будучыню... Асэнсоўваючы мінулае, тварыць будучыню... Асэнсоўваючы мінулае, тварыць будучыню...

2016-11-09

«Культура здароўя» 

Фарміраванне матывацыі да здаровага ладу жыцця, свядомай адмовы ад шкодных звычак і залежнасцяў, значнасці заняткаў спортам ― мэта мерапрыемства «Культура здароўя і шкодныя звычкі», падрыхтаванага сектарам ЗЛЖ студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22.

У свядомасці кожнага прысутнага адклалася інфармацыя, што моцнае здароўе, якое падтрымлівае і ўмацоўвае сам чалавек, дазволіць яму пражыць доўгае і поўнае радасцяў жыццё. Менавіта здаровы лад жыцця, заняткі спортам дапамагаюць паспяхова рэалізоўваць свае планы, спраўляцца з цяжкасцямі, а калі прыйдзецца, то і з каласальнымі перагрузкамі.

«Культура здароўя»  «Культура здароўя»  «Культура здароўя» 

2016-11-04

«25 гадоў незалежнасці Туркменістана» 

Галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці Туркменістана — адзначылі студэнты ў сценах інтэрната па вул.Убарэвіча, 22.

На вечары прысутнічала шмат беларускіх студэнтаў, якія праявілі зацікаўленасць да культуры замежнай дзяржавы. З вялікай цікавасцю студэнты знаёміліся з дасягненнямі туркменскага народа.

Асаблівую цікавасць вызвала выстава «Мой Туркменістан», якая пазнаёміла ўсіх прысутных з унікальнымі нацыянальнымі туркменскімі традыцыямі вышыўкі, ювелірнага майстэрства і культурай краіны. Вечар запомніўся таксама яркімі выступленнямі замежных студэнтаў і нацыянальнай кухняй.

«25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана»  «25 гадоў незалежнасці Туркменістана» 

2016-10-31

Спяваем для нашых мам

Літаратурна-музычны вечар «Для цябе спяваю, мая родная!» прайшоў у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. На вечары прагучалі вершы, пранікнёныя песні і музычныя кампазіцыі. Напоўненыя любоўю нумары, прысвечаныя маці, нагадалі ўсім прысутным, што матуля – самы галоўны чалавек у жыцці, і нам заўседы трэба памятаць пра іх і часцей гаварыць ім пра нашу любоў.

Спяваем для нашых мам Спяваем для нашых мам Спяваем для нашых мам Спяваем для нашых мам

2016-10-25

«Ці ведаеш ты закон?»

20 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 22, адбылася сустрэча студэнтаў з інспектарам па справах непаўналетніх А.Б. Станкевічам.

Увазе студэнтаў была прадстаўлена інфармацыя об прававой базе адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці за распіццё алкаголю і курэнне ў грамадскіх месцах, ужыванне, захоўванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, крадзяжа асабістай маёмасці. 

Інспектар падрабязна адказаў на пытанні студэнтаў і даў карысныя парады, як трэба сябе паводзіць, каб не стаць ахвярай злачынства. 
Удзельнікі прававога сектара студэнцкага савета інтэрната правялі паўторнае навучанне ПУР і віктарыну «Ці ведаеш ты закон?».

«Ці ведаеш ты закон?» «Ці ведаеш ты закон?» «Ці ведаеш ты закон?» «Ці ведаеш ты закон?»

2016-10-24