.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

ЗНОЎ ДЭПРЭСІЯ?

Дык што ж такое дэпрэсія і як з ёй быць? Менавіта на гэтую тэму ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў трэнінг з педагогам-псіхолагам А. А.Самушчавай.

Усім удзельнікам трэнінга было расказана аб асноўных «прыкметах» дэпрэсіі і спосабах барацьбы з ёй. Было паказана некалькі цікавых практыкаванняў, якія змогуць вывесці чалавека са стану лёгкай апатыі і падняць настрой у такія шэрыя восеньскія дні.

ЗНОЎ ДЭПРЭСІЯ? ЗНОЎ ДЭПРЭСІЯ?

2016-10-17

«Калі імя табе - Настаўнік»

Натхняльная сустрэча з ветэранамі педагагічнай працы прайшла ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Яркае афармленне залы, віншаванні, песні і вершы зрабілі сустрэчу яркім святам.

На вачах педагогаў-ветэранаў блішчалі слёзы радасці. Яны гутарылі са студэнтамі, успамінаючы гады сваёй працы, з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні студэнтаў. Усе прысутныя атрымалі каштоўныя парады з шырокай педагагічнай практыкі нашых гасцей. Сказанымі на дарогу словамі для будучых педагогаў завяршылася сустрэча: «Жыццё ў педагагічнай прафесіі - гэта нястомная праца душы, гэта - творчасць, гэта - вечнае выпрабаванне на мудрасць і цярпенне, прафесійнае майстэрства і чалавечую незвычайнасць».

«Калі імя табе - Настаўнік» «Калі імя табе - Настаўнік» «Калі імя табе - Настаўнік» «Калі імя табе - Настаўнік» «Калі імя табе - Настаўнік»

2016-10-11

«Сумнае жыцце? Гэта не пра нас!»

Студэнцкая вечарына «Давайце пазнаёмімся!» сабрала шмат студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.

Завадныя і вясёлыя першакурснікі прайшлі прысвячэнне ў рады студэнтаў і ўліліся ў вялікую і моцную сям’ю – інтэрнат, а таксама мелі  магчымасць раскрыць свае таленты, адкрыць нешта новае для сябе і знайсці новых сяброў.

«Сумнае жыцце? Гэта не пра нас!» «Сумнае жыцце? Гэта не пра нас!» «Сумнае жыцце? Гэта не пра нас!» «Сумнае жыцце? Гэта не пра нас!» «Сумнае жыцце? Гэта не пра нас!» «Сумнае жыцце? Гэта не пра нас!»

2016-10-05

«Вы не самотныя»

Стала добрай традыцыяй у студэнтаў інтэрната, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, праводзіць дабрачынную акцыю да Дня пажылых людзей.

У гэтым годзе студэнты наведалі людзей састарэлага ўзросту, уручылі салодкія падарункі і паабяцалі, што будуць наведваць іх і дапамагаць. Удзяліць увагу, паказаць, што сталыя людзі не самотныя ― асноўная мэта акцыі, бо ўвага, добрыя словы і проста прыемная кампанія так патрэбны старэйшаму пакаленню.

Восень жыцця павінна быць цёплай!

«Вы не самотныя» «Вы не самотныя» «Вы не самотныя» «Вы не самотныя» «Вы не самотныя» «Вы не самотныя» «Вы не самотныя»

2016-10-05

«Урок здаровага ладу жыцця»

Урок здароўя «Вучымся жыць здорава» прайшоў у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. Кожны, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, атрымаў карысную інфармацыю і яшчэ раз упэўніўся, што для падтрымання здароўя арганізма неабходна выкананне некалькіх нескладаных правіл: здаровае харчаванне, паўнацэнны адпачынак, адмова ад шкодных звычак і простая зарадка раніцай.

Вядзі здаровы лад жыцця!Зрабі сябе лепшым, і ў вачах іншых ты будзеш паважаным і паспяховым чалавекам ― такі дэвіз нашых студэнтаў!

«Урок здаровага ладу жыцця» «Урок здаровага ладу жыцця» «Урок здаровага ладу жыцця» «Урок здаровага ладу жыцця» «Урок здаровага ладу жыцця» «Урок здаровага ладу жыцця» «Урок здаровага ладу жыцця»

2016-09-30