.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

«Тваё здароўе ― у тваіх руках»

У рамках тыдня здароўя ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча ,22, прайшоў урок здароўя «Вучымся жыць здарова» з удзелам урача студэнцкага здраўпункта А.І.Клімавай.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі пазнавальныя і карысныя ракамендацыі па фарміраванні культуры здароўя.

«Тваё здароўе ― у тваіх руках»

2016-04-11

«Па моры смеху пад сцягам усмешкі»

Часцінку пазітыву і смеху ўнеслі ў свае вясновыя будні студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Гумарыстычны вечар «Сотка смеху ― справе пацеха» не даў нікому сумаваць і даставіў шмат станоўчых эмоцый. Было вельмі весела і цікава. Гэта было свята сапраўднага раздолля для гумару і жартаў.

«Па моры смеху пад сцягам усмешкі» «Па моры смеху пад сцягам усмешкі» «Па моры смеху пад сцягам усмешкі» «Па моры смеху пад сцягам усмешкі» «Па моры смеху пад сцягам усмешкі» «Па моры смеху пад сцягам усмешкі» «Па моры смеху пад сцягам усмешкі»

2016-04-06

«Светлы дзень – Наўруз!»

У чарговы раз студэнты з Туркменістана адсвяткавалі сваё нацыянальнае свята Наўруз Байрам ў сценах універсітэта.

Святочная праграма суправаджалася танцамі, песнямі, вершамі, вясёлымі сцэнкамі. Сяброўскую атмасферу і велізарны пазітыў у святочны вечар унёс удзел у свяце беларускіх студэнтаў. Не абышлося, вядома, і без нацыянальных туркменскіх страў, якія мелі магчымасць паспытаць ўсе прысутныя на вечары.

А галоўнае, што туркменскім студэнтам удалося падарыць усім добры настрой і часцінку туркменскага сонца і цяпла.

«Светлы дзень – Наўруз!» «Светлы дзень – Наўруз!» «Светлы дзень – Наўруз!» «Светлы дзень – Наўруз!» «Светлы дзень – Наўруз!» «Светлы дзень – Наўруз!» «Светлы дзень – Наўруз!» «Светлы дзень – Наўруз!» «Светлы дзень – Наўруз!» «Светлы дзень – Наўруз!»

2016-03-30

«Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - гарант правоў чалавека»

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, адбылася інфармацыйная гадзіна. Менавіта гэты дзень ― выдатная нагода задумацца пра сябе, пра нас, пра наша жыццё ў нашай выдатнай краіне.

Cтудэнтам была прадастаўлена пазнавальная інфармацыя, не абышлося і без забаўляльнай часткі вечара – віктарыны “Ці ведаеш закон сваей краіны?”, а таксама вершаў уласнага аўтарства.

«Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - гарант правоў чалавека»

2016-03-21

«Бліннае свята ў інтэрнаце»

Адно з самых доўгачаканых, самых народных і «смачных» святаў — Масленіцу — святкавалі студэнты, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча,22.

Галоўны сімвал свята – бліны – маглі паспытаць усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве. Кіраўнік гуртка «Вяртанне да вытокаў» Т.Р. Радомская паведаміла студэнтам аб беларускіх традыцыях святкавання Масленіцы. З вялікім залавальненнем удзельнікі гулялі ў народныя гульні. слухалі беларускія вершы і песні.

«Бліннае свята ў інтэрнаце» «Бліннае свята ў інтэрнаце» «Бліннае свята ў інтэрнаце» «Бліннае свята ў інтэрнаце»

2016-03-14