.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

«Культурны чалавек - гэта той, хто трымаецца закона» 

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшоў дыспут аб прававой культуры асобы. Студэнты актыўна абмеркавалі пытанне аб правах чалавека і зрабілі выснову аб тым, што карыстацца сваімі правамі трэба так, каб не парушаць правы і свабоды іншых людзей. Менавіта прававая культура арыентуе асобу на выкананне законаў.

«Культурны чалавек - гэта той, хто трымаецца закона»  «Культурны чалавек - гэта той, хто трымаецца закона»  «Культурны чалавек - гэта той, хто трымаецца закона»  «Культурны чалавек - гэта той, хто трымаецца закона» 

2016-12-19

Добрасуседскія адносіны ў інтэрнаце 

«Накрыем стол мы па-суседску» – пад такой назвай ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня добрасуседства – нацыянальнага туркменскага свята, у аснову якога закладзены адзін са спрадвечных нацыянальных туркменскіх звычаяў – дзяліцца хлебам-соллю з блізкімі суседзямі ў паўсядзённым жыцці.

Добрая традыцыя працягваць руку дапамогі ― гэта свайго роду мера чалавечых адносін, якая выяўляецца ў шчырай дружбе, гасціннасці, узаемаразуменні і падтрымцы. 

І гэта было выдатна. Нацыянальныя стравы, прэзентацыя, музычныя нумары яшчэ раз акунулі ўсіх у культурную спадчыну Туркменістана. Беларускія студэнты з задавальненнем раздзялілі свята сваіх суседзяў і накрылі стол у беларускім стылі, а ў падарунак выканалі беларускія народныя песні.

Добрасуседскія адносіны ў інтэрнаце  Добрасуседскія адносіны ў інтэрнаце  Добрасуседскія адносіны ў інтэрнаце  Добрасуседскія адносіны ў інтэрнаце  Добрасуседскія адносіны ў інтэрнаце  Добрасуседскія адносіны ў інтэрнаце  Добрасуседскія адносіны ў інтэрнаце  Добрасуседскія адносіны ў інтэрнаце  Добрасуседскія адносіны ў інтэрнаце 

2016-12-12

СНІД не спіць!

1 снежня ― Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Да гэтай даты ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, быў прымеркаваны тэматычны вечар «Мы супраць СНІДу». Прадстаўнікі сектара ЗЛЖ студэнцкага савета расказалі аб праблеме заражэння ВІЧ-інфекцыяй, праінфармавалі аб сродках абароны ад СНІДу і спосабах яго перадачы. А таксама быў прадэманстраваны фільм па тэме і разгадана крыжаванка.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні актуальнай праблемы.

СНІД не спіць! СНІД не спіць! СНІД не спіць!

2016-12-05

«НЕ пачынаейце курыць! Калі курыце - Кідайце!» 

Сектар здаровага ладу жыцця інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, у чарговы раз сабраў аўдыторыю, каб павысіць узровень інфармаванасці па праблемах, звязаных з курэннем, паказаць шкодны ўплыў тытуню на арганізм чалавека. Прагляд сацыяльнага роліка «Шкода курэння. Жыццё-цыгарэта», лозунгі і буклеты пра шкоду курэння, бліц-апытанне «Што ты ведаеш пра курэнне?» яшчэ раз нагадалі пра разбуральны ўплыў курэння на арганізм чалавека.

«НЕ пачынаейце курыць! Калі курыце - Кідайце!»  «НЕ пачынаейце курыць! Калі курыце - Кідайце!» 

2016-11-25

«Ад сігарэты адмоўся ― выбяры здаровае жыццё!» 

У рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў» сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, была праведзена акцыя «Ад сігарэты адмоўся ― выберы здаровае жыццё!».

Сектар здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната пераканаўча заклікаў развітацца са згубнай звычкай: «Зламай цыгарэту ― захавай сабе жыццё!», «Кінь цыгарэту! Мы за чыстае паветра» ― такія заклікі гучалі ў час акцыі.

«Ад сігарэты адмоўся ― выбяры здаровае жыццё!»  «Ад сігарэты адмоўся ― выбяры здаровае жыццё!»  «Ад сігарэты адмоўся ― выбяры здаровае жыццё!» 

2016-11-21