.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Гендарная роўнасць

Гендарная роўнасць... Цалкам незразумелае на першы погляд словазлучэнне, але вельмі зачаравальнае сваёй незразумеласцю і завуаліраванасцю. Менавіта гэтая тэма была разгледжана пад час дыскусіі «Мужчына + Жанчына = Гендарная роўнасць?», якая прайшла ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Студэнтам была прадастаўлена інфармацыя аб гендэрнай роўнасці як пра адзін з найважнейшых аспектаў жыцця ў краіне, дзе жанчыны і мужчыны атрымліваюць роўныя магчымасці і абавязкі ў розных сферах жыцця. На аснове атрыманай інфармацыі была разгадана крыжаванка. Забаўляльнай часткай мерапрыемства стала гульня «Хто круцей?».

Гендарная роўнасць Гендарная роўнасць Гендарная роўнасць Гендарная роўнасць

2017-04-03

«Люблю свой край…» 

Радзіма – гэта тое, што было да нас,  і тое, што будзе. Гэта наша сучаснасць, і яе будучыня залежыць ад нас. Нам трэба шанаваць ўсё, што звязана з нашымі беларускімі каранямі: мову, традыцыі і культуру.

Аб гэтым ішла гаворка падчас інтэлектуальна-пазнавальнай гадзіны «Знаўцы роднага краю» ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. На мерапрыемстве студэнты глядзелі прэзентацыю пра прыгажосць беларускай зямлі. Гучалі вершы і інтэлектуальныя пытанні пра нашу краіну са старажытных часоў, пра і знакамітых дзеячаў.

«Люблю свой край…»  «Люблю свой край…»  «Люблю свой край…» 

2017-03-30

«Мяняй сябе, а не Планету!» 

У люстраной зале ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла традыцыйная акцыя «Гадзіна Зямлі», якая заклікае ўсіх нас выключыць святло і другія не жыццёва важныя электрапрыборы на адну гадзіну.

«Гадзіна Зямлі» – гэта не толькі эканомія электрычнасці, гэта - сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да навакольнага свету.

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, не засталіся абыякавымі і прынялі актыўны ўдзел у акцыі. Пад пільным кіраўніцтвам арганізатараў акцыі «Гадзіны Зямлі» студэнты паспрабавалі самастойна вырабіць свечкі, а падчас адключэння электрычнасці з 20:30 да 21:30 Дар'я Саванчук, Алена Савіч, Андрэй Запаснік, Васіль Ілісцінаў і Сахыберды Джафараў пад запаленыя свечкі і гітару парадавалі ўсіх сваімі песнямі, надаўшы гэтаму вечару рамантычнасць.

«Мяняй сябе, а не Планету!»  «Мяняй сябе, а не Планету!»  «Мяняй сябе, а не Планету!»  «Мяняй сябе, а не Планету!»  «Мяняй сябе, а не Планету!» 

2017-03-28

На Наўруз мы запрашаем: хто прыйшоў — усіх частуем! 

Адным з галоўных атрыбутаў свята «Наўруз Байрам» з'яўляецца прыгатаванне святочных пачастункаў. Студэнты з Туркменістана, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, падтрымліваюць гэтую традыцыю і ў дзень святкавання зладзілі выставу-прэзентацыю «На Наўруз мы запрашаем: хто прыйшоў — усіх частуем!». 

Усе, хто наведаў выставу, не толькі ўбачылі туркменскія кулінарныя шэдэўры, але і з задавальненнем пакаштавалі чак-чак, самсу, даграму, пішме і многія іншыя нацыянальныя стравы.

Гэта было сапраўды святочна, смачна і прыгожа!

На Наўруз мы запрашаем: хто прыйшоў — усіх частуем!  На Наўруз мы запрашаем: хто прыйшоў — усіх частуем! 

2017-03-24

«Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар»

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна зносін «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - гарант правоў чалавека».

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі інфармацыю пра гісторыю распрацоўкі і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе асноватворныя палажэнні. Вялікая ўвага была ўдзелена правам i абавязкам грамадзян. І кожны вынес урок, што наша жыццё, свабода і правы надзейна абаронены дзяржавай і быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар.

У завяршэнні мерапрыемства адбылася віктарына з пытаннямі на веданне асноў канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь.

«Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар» «Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар» «Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар» «Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар»

2017-03-20