«Ад сігарэты адмоўся ― выбяры здаровае жыццё!» 

У рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў» сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, была праведзена акцыя «Ад сігарэты адмоўся ― выберы здаровае жыццё!».

Сектар здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната пераканаўча заклікаў развітацца са згубнай звычкай: «Зламай цыгарэту ― захавай сабе жыццё!», «Кінь цыгарэту! Мы за чыстае паветра» ― такія заклікі гучалі ў час акцыі.

2016-11-21

«Калі ты ў душы студэнт» 

Міжнародны дзень студэнта ў фармаце тэматычнага дня «Дзень студэнта ў СТАЛІЧНЫМ* універсітэце» пакінуў шмат пазітыўных эмоцый для ўсіх студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Насычаная, творчая і цікавая тэматычная праграма «Калі ты ў душы студэнт», падрыхтаваная актывам інтэрната, прайшла ў выглядзе форума, поўнага эмоцый, усмешак і цудоўнага настрою для першакурснікаў. Студэнцкае свята ўпрыгожыў «Кірмаш талентаў». Экспазіцыя творчых работ студэнтаў, музыка, песні, вершы і танцы надалі асаблівы шарм святу, мора пазітыву і незабыўныя імгненні студэнцкага жыцця ў інтэрнаце. 

Таксама ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, працавала выстава «Маладосць, творчасць, рамантыка», на якой было прадстаўлена шмат цікавых і таленавітых работ студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце. Усіх здзівілі, захапіла і пакарылі сваёй выразнасцю і свабодай вырабы ручной работы і малюнкі. У іх ўкладзены ўяўленне і майстэрства, адчуваецца рамантыка і сіла студэнцкіх сэрцаў.

2016-11-21

«Дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды» 

У рамках Года культуры і арганізацыі змястоўнага вольнага часу студэнтаў была арганізавана экскурсія ў Белавежскую пушчу. Узнёслыя пачуцці перажылі ўсе, хто быў на экскурсіі. Нікога не пакінула раўнадушным наведванне Камянецкай Белай вежы, Музея прыроды і вальераў з жывёламі. Многіх пушча ўразіла запаведнай цішынёй і чысцінёй паветра.

Экскурсія аказала на ўсіх незабыўнае ўражанне, бо гэта была ўнікальная магчымасць дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды.

2016-11-15

Асэнсоўваючы мінулае, тварыць будучыню...

Як даніну павагі да слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі правялі дыскусію «7 Лістапада. Дата ў гісторыі».

Менавіта гэтая дата дала ўсім надзею на лепшую будучыню, і толькі асэнсаваўшы мінулае, можна пабудаваць будучыню.

2016-11-09

«Культура здароўя» 

Фарміраванне матывацыі да здаровага ладу жыцця, свядомай адмовы ад шкодных звычак і залежнасцяў, значнасці заняткаў спортам ― мэта мерапрыемства «Культура здароўя і шкодныя звычкі», падрыхтаванага сектарам ЗЛЖ студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22.

У свядомасці кожнага прысутнага адклалася інфармацыя, што моцнае здароўе, якое падтрымлівае і ўмацоўвае сам чалавек, дазволіць яму пражыць доўгае і поўнае радасцяў жыццё. Менавіта здаровы лад жыцця, заняткі спортам дапамагаюць паспяхова рэалізоўваць свае планы, спраўляцца з цяжкасцямі, а калі прыйдзецца, то і з каласальнымі перагрузкамі.

2016-11-04

«25 гадоў незалежнасці Туркменістана» 

Галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці Туркменістана — адзначылі студэнты ў сценах інтэрната па вул.Убарэвіча, 22.

На вечары прысутнічала шмат беларускіх студэнтаў, якія праявілі зацікаўленасць да культуры замежнай дзяржавы. З вялікай цікавасцю студэнты знаёміліся з дасягненнямі туркменскага народа.

Асаблівую цікавасць вызвала выстава «Мой Туркменістан», якая пазнаёміла ўсіх прысутных з унікальнымі нацыянальнымі туркменскімі традыцыямі вышыўкі, ювелірнага майстэрства і культурай краіны. Вечар запомніўся таксама яркімі выступленнямі замежных студэнтаў і нацыянальнай кухняй.

2016-10-31

Спяваем для нашых мам

Літаратурна-музычны вечар «Для цябе спяваю, мая родная!» прайшоў у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. На вечары прагучалі вершы, пранікнёныя песні і музычныя кампазіцыі. Напоўненыя любоўю нумары, прысвечаныя маці, нагадалі ўсім прысутным, што матуля – самы галоўны чалавек у жыцці, і нам заўседы трэба памятаць пра іх і часцей гаварыць ім пра нашу любоў.

2016-10-25

«Ці ведаеш ты закон?»

20 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 22, адбылася сустрэча студэнтаў з інспектарам па справах непаўналетніх А.Б. Станкевічам.

Увазе студэнтаў была прадстаўлена інфармацыя об прававой базе адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці за распіццё алкаголю і курэнне ў грамадскіх месцах, ужыванне, захоўванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, крадзяжа асабістай маёмасці. 

Інспектар падрабязна адказаў на пытанні студэнтаў і даў карысныя парады, як трэба сябе паводзіць, каб не стаць ахвярай злачынства. 
Удзельнікі прававога сектара студэнцкага савета інтэрната правялі паўторнае навучанне ПУР і віктарыну «Ці ведаеш ты закон?».

2016-10-24

ЗНОЎ ДЭПРЭСІЯ?

Дык што ж такое дэпрэсія і як з ёй быць? Менавіта на гэтую тэму ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў трэнінг з педагогам-псіхолагам А. А.Самушчавай.

Усім удзельнікам трэнінга было расказана аб асноўных «прыкметах» дэпрэсіі і спосабах барацьбы з ёй. Было паказана некалькі цікавых практыкаванняў, якія змогуць вывесці чалавека са стану лёгкай апатыі і падняць настрой у такія шэрыя восеньскія дні.

2016-10-17

«Калі імя табе - Настаўнік»

Натхняльная сустрэча з ветэранамі педагагічнай працы прайшла ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Яркае афармленне залы, віншаванні, песні і вершы зрабілі сустрэчу яркім святам.

На вачах педагогаў-ветэранаў блішчалі слёзы радасці. Яны гутарылі са студэнтамі, успамінаючы гады сваёй працы, з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні студэнтаў. Усе прысутныя атрымалі каштоўныя парады з шырокай педагагічнай практыкі нашых гасцей. Сказанымі на дарогу словамі для будучых педагогаў завяршылася сустрэча: «Жыццё ў педагагічнай прафесіі - гэта нястомная праца душы, гэта - творчасць, гэта - вечнае выпрабаванне на мудрасць і цярпенне, прафесійнае майстэрства і чалавечую незвычайнасць».

2016-10-11

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ