.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

«Жывём па законе!»

25 верасня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылася сустрэча непаўналетніх студэнтаў з інспектарам па справах непаўналетніх ГАУС г. Баранавічы Стахейка Кацярынай Віктараўнай.

У час мерапрыемства пад назвай «Ты і твае правы» інспектар расказвала аб адказнасці непаўналетніх, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні, а таксама патлумачыла іх правы і абавязкі.

Студэнты з цікавасцю слухалі інспектара, актыўна цікавіліся прававымі аспектамі супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і атрымлівалі кампетэнтныя адказы, як паводзіць сябе ў пэўнай сітуацыі.

«Жывём па законе!» «Жывём па законе!»

2014-09-29

«Спорт – гэта жыццё, а аматары – частка гэтага жыцця»!

На стадыёне па вул. Войкава прайшлі сяброўскія спаборніцтвы па валейболе паміж студэнтамі Туркменістана і Беларусі. Шмат аматараў прыйшло падтрымаць гульню. Гэта была займальная і цікавая гульня, але ў выніку перамагла дружба.
Радасць ад прагляду матчу атрымалі ўсе прысутныя. Пасля гульні ўсё дзяліліся сваімі ўражаннямі, а валейбалісты рабілі сумесныя фатаграфіі.

«Спорт – гэта жыццё, а аматары – частка гэтага жыцця»! «Спорт – гэта жыццё, а аматары – частка гэтага жыцця»!

2014-09-24

Сустрэча з участковым інспектарам адбылася ў інтэрнаце

У культурна-творчымцэнтры прайшла сустрэча замежных студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, з начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю П.І. Папко, які нагадаў студэнтам аб правілах ўнутранага распарадку інтэрната. Запрошаныя ўчастковыя інспектары М.А. Пераход і В.А. Рачкоўскі азнаёмілі студэнтаў з інфармацыяй аб правапарушэннях у інтэрнаце і іх прафілактыцы. Абмяркоўваліся і пытанні, якія маюць адносіны да жыццядзейнасці студэнтаў і іх бяспекі.

Сустрэча з участковым інспектарам адбылася ў інтэрнаце Сустрэча з участковым інспектарам адбылася ў інтэрнаце

2014-09-24

Віктарына: «Ціведаеце Вы?»

У студэнцкім інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, была праведзена віктарына: «А ці ведаеце Вы?», якая была прымеркавана да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Разам са студэнтамі вядучыя падрабязна ўспомнілі і ахарактарызавалі сімволіку Рэспублікі Беларусь, сімволіку г. Баранавічы і БарДУ.

У ходзе віктарыны ўсе актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях. Таксама быў прапанаваны відэаролік пра БарДУ, і ўсе разам праспявалі гімн нашага універсітэта.

Віктарына: «Ціведаеце Вы?» Віктарына: «Ціведаеце Вы?»

2014-05-22

Ток-шоў «Пад грыфам “Смяротна”»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло ток-шоў са студэнтамі, арганізаванае членамі сектара «Здаровы лад жыцця», на тэму «Пад грыфам “Смяротна”».

У ходзе гутаркі расказвалася пра негатыўны ўплыў наркатычных сродкаў на арганізм чалавека. Да ўвагі студэнтаў былі прадстаўлены відэаматэрыялы, якія выклікалі вялікую цікавасць. Для больш поўнага і аб'ёмнага разумення ўсёй сутнасці дадзенай праблемы студэнтам былі прапанаваны буклеты «Спайс — вось вам і сп“АЙ”с».

Падводзячы вынік ток-шоў, можна зрабіць выснову аб тым, што дадзеная тэма з'яўляецца актуальнай сярод сучаснай моладзі.

Ток-шоў «Пад грыфам “Смяротна”» Ток-шоў «Пад грыфам “Смяротна”» Ток-шоў «Пад грыфам “Смяротна”»

2014-04-10