.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Настаўнікі – героі нашых дзён

Настаўнік! Вечна маладое слова!
Заўсёды  і вечна яно будзе нова!
Пакуль зямля кружыцца ў Сусвеце,
Прафесія настаўніка лепшая на свеце!

Менавіта настаўнікі адкрываюць у нас таленты і здольнасці, дапамагаюць вызначыцца з выбарам жыццёвага шляху, даюць парады, якія мы ўспамінаем на працягу ўсяго жыцця. Цяжка ўявіць, што было, калі б не было настаўнікаў. Таму кожны год у розных краінах свету адзначаюць Дзень настаўніка. У Беларусі ён святкуецца ў першую нядзелю кастрычніка.
Дню настаўніка  было прысвечана святочнае ток-шоў, якое прайшло трэцяга кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18. Гасцямі мерапрыемства былі малады выкладчык пачатковых класаў Рэкець Ганна Віктараўна і выкладчык БарДУ Фянчук Алег Мікалаевіч.
Студэнцкі актыў – Уласавец Кацярына, Хахлун Дар'я, Шчарбук Анастасія, Гадалаў Павел, Карпіевіч Андрэй, Рудаманенка Ігар, Лебядзевіч Ірына, Букіна Марыя – падрыхтаваў у падарунак гасцям і студэнтам гумарыстычныя сцэнкі, душэўныя песні і вершы.

Настаўнікі – героі нашых дзён

2013-10-08

«Футбол – гэта жыццё, а аматары – частка гэтага жыцця!»

На базе інтэрната па вул. Убарэвіча 18 прайшлі сяброўскія спаборніцтвы паміж студэнтамі Туркменістана і Беларусі. Шмат аматараў прыйшло падтрымаць ігракоў. Гэта была займальная і цікавая гульня, але перамагла дружба. Задавальненне ад прагляду матча атрымалі ўсе прысутныя. Пасля гульні ўсе дзяліліся сваімі ўражаннямі, а футбалісты рабілі сумесныя фотаздымкi.

«Футбол – гэта жыццё, а аматары – частка гэтага жыцця!» «Футбол – гэта жыццё, а аматары – частка гэтага жыцця!» «Футбол – гэта жыццё, а аматары – частка гэтага жыцця!» «Футбол – гэта жыццё, а аматары – частка гэтага жыцця!»

2013-09-30

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18 дзейнічае куток беларускай культуры «Бацькаўшчына»

Памятаць пра сваю спадчыну, паважаць сваіх продкаў, быць годным да іх. Што можа быць больш важным для шчырага чалавека, сапраўднага патрыёта?
Менавіта з мэтай выхавання павагі да сваіх каранёў у інтэрнаце па вул. Убарэвіча 18, функцыянуе куток беларускай культуры «Бацькаўшчына». Яго з цікавасцю наведваюць не толькі беларускія студэнты, але і студэнты Туркменістана. Варта адзначыць, што экспазіцыя рэгулярна папаўняецца галоўным чынам намаганнямі студэнтаў, якія прывозяць старадаўнія рэчы, прадметы побыту і перадаюць іх у дар кутку.

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18 дзейнічае куток беларускай культуры «Бацькаўшчына» У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18 дзейнічае куток беларускай культуры «Бацькаўшчына»

2013-09-30

«Эканомія рэсурсаў – дэвіз па жыцці»

Пад такім лозунгам прайшоў круглы стол ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 18, мэтай якога было сфармаваць у студэнтаў сталыя адносіны да выкарыстання энергетычных рэсурсаў, а таксама арыентаваць жыхароў інтэрната на практычныя дзеянні па эканоміі рэсурсаў. Усе студэнты маглі выказаць свой пункт погляду і набыць для сябе шмат карыснай інфармацыі.

«Эканомія рэсурсаў – дэвіз па жыцці» «Эканомія рэсурсаў – дэвіз па жыцці»

2013-09-30

«Трагедыя 1986г. ...Чарнобыль...»

У інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча,18 адбылося мерапрыемства, прысвечанае аварыі на Чарнобыльскай АЭС, тэмай якога стала «Трагедыя 1986 г. … Чарнобыль…». Вечар памяці пачаўся са знаёмства студэнтаў з падзеямі чарнобыльскай трагедыі. Пасля гэтага, для актуалізацыі ведаў пра праблемы тэхнагенных катастроф і наступствы Чарнобыльскай і іншых радыяцыйных аварый, была праведзена віктарына, на пытанні якой студэнты адказвалі вельмі актыўна. Далей удзельнікам вечара быў прадстаўлены дакументальны фільм «Праўда пра Чарнобыль», у якім былі паказаны падзеі таго фатальнага дня. Вядучыя азнаёмілі гасцей з гісторыямі жыцця герояў і ліквідатараў Чарнобыльскай трагедыі. У завяршэнні мерапрыемства, у знак шчырай спагады, кахання і падзякі да герояў-чарнобыльцаў, былі прачытаны вершы.

«Трагедыя 1986г. ...Чарнобыль...»

2013-04-30