.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Сход для студэнтаў I курса, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20

Адбыўся сход для першакурснікаў, якія засяліліся ў інтэрнат. На сходзе загадчык інтэрната В.С.Горбач пазнаёміла студэнтаў з іх абавязкамі і з правіламі ўнутранага распарадку, адказала на іх пытанні. Выхавальнік А. А. Дубянюк падкрэсліла, што тут створаны ўсе ўмовы для развіцця асобасных якасцяў кожнага студэнта. Актыўная грамадская, творчая, спартыўная дзейнасць - гэта выдатная магчымасць знайсці новых сяброў і бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі інтэрната.

Сход для студэнтаў I курса, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20 Сход для студэнтаў I курса, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20

2016-09-16

Відэалекторый «Напоўні жыццё сэнсам»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, наведалі відэалекторый «Напоўні жыццё сэнсам», на якім быў прадэманстраваны відэафільм пра каштоўнасць жыцця. З вялікай увагай студэнты слухалі выступленне праваслаўнага святара айца Віталія, які адзначыў, што жыццё — гэта дар, і яно павінна мець разумны сэнс. 

Арганізатарам відэалекторыя выступіла педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю С.М.Атоўка.

Відэалекторый «Напоўні жыццё сэнсам» Відэалекторый «Напоўні жыццё сэнсам»

2016-09-16

Інфармацыйная гадзіна «Сапраўдныя прафесіяналы - у беларускі Парламент»

Пад такой назвай студэнцкім актывам была арганізавана інфармацыйная гадзіна ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20.

У ходзе мерапрыемства студэнты змаглі пашырыць свой кругагляд пра выбары ў Парламент. Удзел у выбарах ― гэта наш уклад у развіццё краіны.

Парламенцкая работа - гэта перш за ўсё законатворчасць, і ад таго, наколькі прафесійны будзе Парламент, залежыць будучыня Беларусі

Інфармацыйная гадзіна «Сапраўдныя прафесіяналы - у беларускі Парламент» Інфармацыйная гадзіна «Сапраўдныя прафесіяналы - у беларускі Парламент»

2016-09-08

Вечар сустрэч «Давай пазнаёмімся!»

Пад такой назвай 1 верасня прайшло мерапрыемства ў інтернаце па вул. Убарэвіча, 20, для студэнтаў 1-га курса. Актывісты студэнцкага савета пазнаёмілі іх з жыццём у інтэрнаце, адказалі на пытанні пра побыт і вольны час. Мы ўпэўнены, што новых студэнтаў наперадзе чакае цікавае і творчае жыццё.

Вечар сустрэч «Давай пазнаёмімся!» Вечар сустрэч «Давай пазнаёмімся!»

2016-09-05

Мы - за ЗЛЖ

19 мая студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прынялі ўдзел у гульні ў валейбол, якую арганізаваў сектар ЗЛЖ.

Усе ўдзельнікі выдатна правялі час і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

2016-05-25