.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Дзень абаронцы Айчыны

23 лютага ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, студэнцкі актыў павіншаваў усіх прадстаўнікоў моцнага полу са святам, быў праэманстраваны фільм «Мы з будучыні», які нікога з прысутных не пакінуў абыякавым. 

Дзень абаронцы Айчыны Дзень абаронцы Айчыны Дзень абаронцы Айчыны

2016-02-25

Дзень святога Валянціна

Дзень святога Валянціна - свята ўсіх, хто закаханы, і тых, хто яшчэ шукае каханне. 

Па традыцыі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, сабраліся разам, каб весела правесці вечар і пагаварыць пра каханне, близкую вясну, пачытаць любімыя вершы і прыняць удзел у конкурсе на «Ідэальную пару». У гэты дзень працавала і «пошта для закаханых».

Дзень святога Валянціна Дзень святога Валянціна Дзень святога Валянціна Дзень святога Валянціна Дзень святога Валянціна

2016-02-18

Не застанься абыякавым!

9 снежня ў iнтэрнаце па вул.Убарэвiча,20, адбыўся прагляд фiльма «Ярык», прысвечаны Дню барацьбы супраць гандлю людзьмi. Пасля прагляду студэнты атыўна абмеркавалi ўбачанае, бо нiхто не мог застацца абыякавым.
Беражыце адзiн аднаго!

Не застанься абыякавым!

2015-12-11

Добрая традыцыя

Сталі добрай традыцыяй сустрэчы студэнтаў-першакурснікаў з інспектарам па справах непаўналетніх лейтэнантам міліцыі Стахейка Кацярынай Віктараўнай. Размовы адбываюцца ў нязмушанай абстаноўцы. Добра, калі ёсць у каго атрымаць адказ на пытанні аб сваіх правах і абавязках, не выходзячы з інтэрната.

Добрая традыцыя

2015-12-11

Урокі гісторыі

8 снежня студэнты, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прынялі ўдзел у экскурсіі ў горад Мінск з наведваннем музея Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія не пакінула нікога абыякавым. Макеты, фатаграфіі, дакументы ― усё сведчыла аб трагедыі і мужнасці народа, які змагаўся за сваю Радзіму.

Мы ніколі не забудзем, якім коштам дасталося нам жыццё пад мірным небам! 

Урокі гісторыі Урокі гісторыі Урокі гісторыі

2015-12-11