.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Даведайся, з кім жывеш

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, прайшла чарговая весёлая сустрэча. У гэтым годзе ў нас шмат новых студэнтаў, то гэта мерапрыемства было прысвечана іх знаёмству.

Вядучая Войдак Вераніка падрыхтавала цікавыя конкурсы, і ўсе студэнты з энтузіязмам прымалі ў іх удзел. Падобныя мерапрыемствы вельмі падабаюцца студэнтам, таму яны заўсёды праходзяць весела і, на жаль, хутка, але мы заўсёды чакаем новых захапляльных сустрэч.

Даведайся, з кім жывеш Даведайся, з кім жывеш Даведайся, з кім жывеш Даведайся, з кім жывеш

2015-12-08

Творчасць Уладзіміра Караткевіча ў наш час

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, прайшла вечарына «Чытанкі па творчасці Уладзіміра Караткевіча "Быў, ёсць, буду…"», з нагоды 85-х угодкаў з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Вечарыну падрыхтавалі ўдзельнікі клуба «Вяртанне да вытокаў» (кіраўнік Т.Г.Радомская). Удзельнікі чытанняў упэўніліся самі і ўпэўнілі слухачоў у таленце, незвычайным стылі творчасці пісьменніка, гісторыка, фантаста, патрыёта сваёй Беларусі, якую ён шчыра любіў.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча ў наш час Творчасць Уладзіміра Караткевіча ў наш час

2015-12-01

Шлях да здаровага ладу жыцця

У Беларусі курыць 27,9% насельніцтва. А як ставяцца да гэтай праблемы студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча 20? 

Акцыя «Мой стыль жыцця сёння - маё здароўе і поспех заўтра», якая прайшла 19 лістапада ў Міжнародны дзень адмовы ад курэння паказала, што студэнты ― за здаровы лад жыцця. 

Варта адзначыць, што толькі тры чалавекі, якія прынялі ўдзел у акцыі, лічаць курэнне бяскрыўднай звычкай.

Шлях да здаровага ладу жыцця Шлях да здаровага ладу жыцця

2015-11-23

Сяброўскія сустрэчы за кубачкам гарбаты

У нашым інтэрнаце часта адбываюцца сустрэчы беларускіх студэнтаў з замежнымі: мы абмяркоўваем надзённыя праблемы, дзелімся ўражаннямі аб падзеях, якія з намі адбываюцца, даведваемся аб асаблівасцях нацыянальнай культуры, каштуем нацыянальныя стравы.

Але часцей за ўсё мы сустракаемся за кубкам смачнай і духмянай гарбаты – пагутарыць у сяброўскай атмасферы аб дробязях жыцця.

І якімі б рознымі мы не былі, у нас заўсёды знойдуцца тэмы для сумеснага абмеркавання ў цёплай абстаноўцы.

Сяброўскія сустрэчы за кубачкам гарбаты Сяброўскія сустрэчы за кубачкам гарбаты

2015-11-19

Баязлівец не гуляе ў хакей!

14 лістапада студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча ,20, наведалі Лядовы палац, дзе адбыўся матч па хакеі каманд Брэсцкай вобласці і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гульня была захапляльнай, а балельшчыкі атрымалі масу станоўчых эмоцый. 

Баязлівец не гуляе ў хакей! Баязлівец не гуляе ў хакей!

2015-11-18