.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Пачалося фарміраванне сектараў студэнцкага савета

Студэнцкі савет інтэрната пачаў сваю працу. На дадзеным этапе фарміруюцца сектары. Запрашаем усіх жадаючых прыняць актыўны ўдзел у жыцці інтэрната.

Нас чакаюць вялікія справы!

Пачалося фарміраванне сектараў студэнцкага савета

2015-09-07

Першы сход першакурснікаў

Першы студэнцкі сход для першакурснікаў прайшоў у КТЦ 2-га верасня. Перад студэнтамі выступілі начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Т.С.Сцяцко, псіхолагі, загадчыкі інтэрнатаў і выхавальнікі. Шмат карыснай інфармацыі атрымалі першакурснікі.

Удачы вам, дарагія нашы новыя суседзі!

Першы сход першакурснікаў

2015-09-07

Мы памятаем!

22 чэрвеня 1941 года… Дата, якую нельга забыць…

Акцыя-рэквіем «Мы памятаем!», якая прайшла ў студэнцкім гарадку ў 4 гадзіны раніцы 22 чэрвеня па ініцыятыве студэнцкага актыва інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, таму пацвярджэнне.

Было запалена 70 свечак, хвіліна маўчання ....

Мы памятаем! Мы схіляем галовы перад памяццю герояў!

Мы памятаем! Мы памятаем!

2015-06-29

Наперадзе сесія

Увечары 20 мая адбылося выніковае пасяджэнне студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20. Студэнты падвялі вынікі, успомнілі цікавыя падзеі, мерапрыемствы, акцыі і сустрэчы. Было здорава!

А наперадзе — сесія! Поспехаў вам, сябры!

Наперадзе сесія Наперадзе сесія Наперадзе сесія

2015-05-26

Мы кажам «Так»!

Члены студэнцкага самакіравання інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, прынялі ўдзел у Міжнародным студэнцкім форуме «Я кажу «Так»!». Каманда «Дамір» нашага інтэрната разам са студэнтамі з Польшчы прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх конкурсах і заданнях.

Вынік — перамога і маса пазітыўных эмоцый.

Так трымаць, актывісты!

Мы кажам «Так»!

2015-05-15