.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Дружба народаў у руках маладых

5 мая напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі актывісты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, прынялі ўдзел у закладцы алеі "Дружбы народаў" па вул. Паркавай. Студэнты разам з ветэранамі і гасцямі з Польшчы і Украіны высадзілі маладыя каштаны.

Хай разам з дрэвамі мацнее дружба паміж народамі!

Дружба народаў у руках маладых Дружба народаў у руках маладых Дружба народаў у руках маладых Дружба народаў у руках маладых

2015-05-13

Рэха Чарнобыльскай трагедыі

23 красавіка ў інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча, 20, актывам студэнцкага савета быў арганізаваны круглы стол, прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі.

Занько Ю. расказала пра гісторыю выбуха і наступстваў пасля яго. Затым адбыўся прагляд мастацкага фільма пра лёс людзей, якія пацярпелі ў выніку Чарнобыльскай аварыі.

Пасля прагляду студэнты абмеркавалі фільм.

Рэха Чарнобыльскай трагедыі

2015-05-04

«Развітальны вечар...» у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20

Выпускнікі-актывісты і студэнцкі савет інтэрната ў нефармальнай абстаноўцы жартавалі, смяяліся. Выпускнікі распавядалі цікавыя гісторыі пра сваё студэнцкае жыццё і дзяліліся парадамі, як усё паспець і пры гэтым ўсюды прымаць удзел.

Хлопцы і дзяўчаты абяцалі ніколі не забываць гады вучобы ва ўніверсітэце і жыццё ў інтэрнаце і быць частымі гасцямі ў БарДУ.

«Развітальны вечар...» у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 «Развітальны вечар...» у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 «Развітальны вечар...» у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 «Развітальны вечар...» у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 «Развітальны вечар...» у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20

2015-04-24

Ведаў шмат не бывае

І ў гэтым пераканаліся хлопцы, якія прыйшлі на сустрэчу з урачом студэнцкага здраўпункта А.І. Клімавай, каб пагаварыць «Пра гэта ...».

На ўсе далікатныя пытанні студэнты атрымалі вычарпальныя адказы спецыяліста. Спадзяемся, што гэтая сустрэча была не апошняй. Чакаем вашых пытанняў!

Ведаў шмат не бывае

2015-04-24

Актыў рыхтуецца да бою!

16 красавіка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, сабраліся актывісты ўсіх інтэрнатаў нашага ўніверсітэта, каб абмеркаваць падрыхтоўку да форуму студэнцкага актыва, які адбудзецца ў маі.

Сустрэча прайшла вынікова, былі атрыманы рэкамендацыі ад начальніка аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Т. С. Сцяцко.

Актывісты гатовыя даказаць, што моладзь заўсёды наперадзе!

Актыў рыхтуецца да бою! Актыў рыхтуецца да бою!

2015-04-24