.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Мы памятаем подзвіг герояў!

15 лютага студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, наведалі Сквер Памяці і ўсклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам, ураджэнцам горада Баранавічы, загінуўшым ў Афганістане.

Памяць іх подзвігаў у нашых сэрцах!

Мы памятаем подзвіг герояў!

2015-02-19

Дзень святога Валянціна

Студэнты інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, умеюць весела праводзіць час. А дзень святога Валянціна ― добрая нагода для гэтага!

У гэты дзень быў і анёл, які разносіць пасланні, і запаветныя жаданні, і вечар, праведзены ў святочнай абстаноўцы са старымі і новымі сябрамі!

Кахайце і будзьце каханымі!

Дзень святога Валянціна Дзень святога Валянціна

2015-02-18

«Без ведання мінулага не будзеш мець будучыні»

І гэта сапраўды так ― мінулае трэба ведаць. Пацвярджэннем гэтаму стала чарговае пасяджэнне клуба «Вяртанне да вытокаў» па тэме «Эстэтыка беларускага фальклора».

Вечарына прайшла 10 снежня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20. З прыгажосцю і мудрасцю студэнты сутыкнуліся праз гісторыю ручніка, легенды і паданні краю, песні гурта «Фэст» і прэзентацыю па творчасці Янкі Купалы. Гучала родная мова не па прымусу, а па асабістаму жаданню студэнтаў з трох інтэрнатаў.

«Без ведання мінулага не будзеш мець будучыні»

2014-12-15

Сустрэча са спецыялістам устаноў аховы здароўя

Стала добрай традыцыяй нашага інтэрната запрашаць для размовы з жыхарамі спецыялістаў устаноў аховы здароўя горада.

Вось і сёння ў нас у гасцях была ўрач-гінеколаг Сянкевіч Н. С.

Гутарка атрымалася пазнавальнай і цікавай, студэнты атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

Чакаем новых сустрэч.

 

Сустрэча са спецыялістам устаноў аховы здароўя Сустрэча са спецыялістам устаноў аховы здароўя

2014-12-02

Гутарка за кубкам гарбаты

27 лістапада студэнцкі савет інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, сабраўся на традыцыйную сустрэчу , кааб абмеркаваць вынікі форуму студэнцкага актыву.

Студэнты абмеркавалі і прааналізавалі станоўчыя і спрэчныя сітуацыі, якія ўзніклі ўчас правядзення мерапрыемства. Была адзначана згуртаванасць нашай каманды, добразычлівае стаўленне да каманды з г.Ляхавічы, сяброўства і ўзаемапаразуменне паміж удзельнікамі з усіх каманд.

Гутарка за кубкам гарбаты

2014-12-02