.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Маладзёжны форум у БарДУ

Студэнцкі форум для лідараў студэнцкіх саветаў БарДУ адбыўся 12—13 лістапада.

Актывісты нашага інтэрната прымалі актыўны ўдзел у ім і не пашкадавалі аб гэтым. Час праляцеў хутка, а ўражанняў засталося вельмі многа…

Форум аб’яднаў і здружыў каманду, навучыў працаваць разам, хвалявацца і турбавацца за сяброў.

Мы — адна каманда, і любыя задачы нам па плячы!

Маладзёжны форум у БарДУ Маладзёжны форум у БарДУ Маладзёжны форум у БарДУ Маладзёжны форум у БарДУ

2014-11-26

«Дым, які пазбаўляе здароўя»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, адкрылася выстава плакатаў «Дым, які пазбаўляе здароўя», прысвечаная Дню адмовы ад курэння.

Актывістамі інтэрната праведзена апытанне: «Цыгарэта ў тваім жыцці». Большасць студэнтаў адмоўна ставяцца да згубнай звычкі, а як ты ставішся да цыгарэты?

«Дым, які пазбаўляе здароўя» «Дым, які пазбаўляе здароўя» «Дым, які пазбаўляе здароўя»

2014-11-25

Толькі у нас 20-ы цуд свету

У гэтым годзе сярод жыхароў інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, шмат першакурснікаў. Як замацаваць правілы пражывання і адказаць на пытанне «А дзе …?» прыдумалі старшакурснікі з культурна-творчага сектара.

Дзве каманды – «Улад і партнёры» і «Смурфікі» — прыклалі нямала сіл, каб дайсці да фінішу па лабірынтах інтэрната.

А вынік – добры настрой і новыя сябры. Зараз студэнты дакладна ведаюць, дзе знаходзіцца 20-ы цуд свету – у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20!

Толькі у нас 20-ы цуд свету Толькі у нас 20-ы цуд свету Толькі у нас 20-ы цуд свету Толькі у нас 20-ы цуд свету

2014-10-24

Калі не я, то хто?

У год вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў удзельнікі валанцёрскага атрада «Клопат», арганізаванага ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, правялі працоўны дэсант «Калі не я, то хто?» па навядзенні парадку на мемарыяльных пляцоўках у памяць герояў-авіятараў, якія служылі ў г. Баранавічы.
Памяць пра герояў будзе жыць у нашых сэрцах!

Калі не я, то хто? Калі не я, то хто?

2014-10-22

Валанцёрская акцыя атрада «Клопат»

1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей – дзень дабра і павагі. Члены валанцёрскага атрада «Клопат» правялі акцыю у рамках гэтага дня. Валанцёры наведалі сталых людзей дома і павіншавалі іх, а таксама падаравалі жыхарам горада букеты, зробленыя сваімі рукамі. І сталыя людзі, і валанцёры атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і добры настрой на ўвесь дзень.

Валанцёрская акцыя атрада «Клопат» Валанцёрская акцыя атрада «Клопат» Валанцёрская акцыя атрада «Клопат»

2014-10-03