.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Першае знаёмства з інспектарам ІСН

Першае знаёмства з інспектарам па справах непаўналетніх Стахейка Кацярынай Віктараўнай прайшло ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20. Першакурснікі, якія прыйшлі на сустрэчу з інспектарам, даведаліся шмат важнай інфармацыі аб уздзеянні наркатычных рэчываў і магчымых наступствах іх ужывання. Не засталіся без увагі прысутных і пытанні аб крадзяжах, курэнні і іншых правапарушэннях, недапушчальных ў грамадстве і студэнцкім асяроддзі.

Першае знаёмства з інспектарам ІСН

2014-10-03

О, спорт! Ты – мір!

Пад такім лозунгам прайшла сяброўская сустрэча па футболе паміж студэнтамі з Туркменістана і Беларусі, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20.
Сустрэча запомніцца добразычлівымі водгукамі і добрым настроем.
Спорт аб'ядноўвае!

О, спорт! Ты – мір! О, спорт! Ты – мір! О, спорт! Ты – мір!

2014-10-03

Знаёмства з горадам

У гэтым навучальным годзе ў інтэрнат па вул.Убарэвіча, 20, засялілася шмат першакурснікаў, якія прыехалі з розных гарадоў і пасёлкаў нашай роднай Беларусі. Знаёмства з горадам Баранавічы і славутасцямі Брэсцкай вобласці прайшло ў выглядзе завочнай экскурсіі. Наш край багаты на традыцыі, пра што і паведаміла кіраўнік гуртка «Вяртанне да вытокаў» Т.Р. Радомская.

Знаёмства з горадам Знаёмства з горадам

2014-09-26

Сход студэнцкага савету інтэрната

Трэцяга верасня ў культурна-творчым цэнтры ўніверсітэта адбыўся агульны сход жыхароў інтэрната па вул.Убарэвіча, 20.

Студэнты пазнаёміліся са студэнцкім актывам, удакладнілі пытанні аб правілах пражывання ў інтэрнаце, запісаліся ў сектары студэнцкага савета.

Нас чакае цікавае студэнцкае жыцце!
Віват, БарДУ!

Сход студэнцкага савету інтэрната Сход студэнцкага савету інтэрната

2014-09-04

Ратуйся ад спайсу!

7 красавіка ў Сусветны дзень здароўя ў межах тэматычнага тыдня «Спайс – вось Вам і сп“АЙ”с» у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20,  прайшло ток-шоў “Пад грыфам “СМЯРОТНА”. Студэнты праглядзелі і абмеркавалі шэраг відэафільмаў, выказалі сваё меркаванне па пытанні прафілактыкі ўжывання наркатычных сродкаў сярод моладзі.

Ратуйся ад спайсу! Ратуйся ад спайсу! Ратуйся ад спайсу! Ратуйся ад спайсу!

2014-04-10