.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Адзін раз у год

Стала добрай традыцыяй праводзіць дзень імянінніка ўінтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20.
У чарговы раз сабраліся ў адным крузе студэнты, каб разам адсвяткаваць Дзень нараджэння, ― свята, якога чакалі цэлы год. Спецыяльна для імяніннікаў была падрыхтавана віншавальная праграма: музычныя нумары, конкурсы і «скарбонка сюрпрызаў». Выпечку да гарбаты прыгатавалі члены гуртка «Гатуем разам» пад кіраўніцтвам Шугалевіч Яны і Тувакмедавай Захрэ.
Гэты дзень пакінуў у сэрцы кожнага прысутнага толькі прыемныя ўспаміны, а самае галоўнае ― яшчэ больш з'яднаў студэнцкі калектыў.

Адзін раз у год Адзін раз у год Адзін раз у год Адзін раз у год

2013-12-18

Туркменскія студэнты прынялі ўдзел у выбарах парламента

15 снежня туркменскія студэнты прынялі ўдзел у галасаванні ў рамках выбараў дэпутатаў Меджліса (парламенту) Туркменістана, якія адбыліся пры Пасольстве ў горадзе Мінску.

Туркменскія студэнты прынялі ўдзел у выбарах парламента Туркменскія студэнты прынялі ўдзел у выбарах парламента

2013-12-18

Гатуем разам

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прайшло чарговае планавае пасяджэнне гуртка «Гатуем разам». Усе, хто любіць выпечку, збегліся на прыемны пах хатніх булачак. Кіраўнік гуртка Шугалевич Яна распавядала аб сакрэтах прыгатавання духмяных залацістых булачак.
Замежныя студэнты з цікавасцю назіралі за працэсам і з нецярпеннем чакалі прыгатаваных булачак. Студэнткі з радасцю падзяліліся сваімі рэцэптамі прыгатавання нацыянальнай туркменскай ежы і навучылі варыць суп з хатняй лапшой.

Гатуем разам Гатуем разам

2013-12-18

«Жывём па закону!»

21 лістапада ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, адбылася сустрэча непаўналетніх студэнтаў з інспектарам па справах непаўналетніх РАУС г. Баранавічы Стахейка Кацярынай Віктараўнай. У час мерапрыемства пад назвай «Ты і твае правы» інспектар расказала аб адказнасці непаўналетніх, якія здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні, а таксама растлумачыла іх правы і абавязкі.

«Жывём па закону!»

2013-11-25

Напярэдадні Дня студэнта сяброўства правіла балем

14 лістапада ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прайшоў вечар, прысвечаны Дню студэнта. Свята сабрала разам беларускіх і замежных студэнтаў і дазволіла кожнаму праявіць сябе ў цікавай конкурсна-займальнай праграме «Дзядкі і навічкі». Усе, хто прысутнiчаў на свяце, мелі магчымасць ацаніць кемлівасць і знаходлівасць як старшакурснікаў-«дзядкоў», так і першакурснікаў-«навічкоў». Абедзьве каманды атрымалі заслужаныя прызы і бурныя авацыі.
З упэўненасцю можна сказаць, што вечар атрымаўся, бо ён прынёс шмат станоўчых эмоцый і шчырых усмешак, а самае галоўнае ― сяброўства правіла балем.

Напярэдадні Дня студэнта сяброўства правіла балем Напярэдадні Дня студэнта сяброўства правіла балем Напярэдадні Дня студэнта сяброўства правіла балем Напярэдадні Дня студэнта сяброўства правіла балем Напярэдадні Дня студэнта сяброўства правіла балем Напярэдадні Дня студэнта сяброўства правіла балем

2013-11-20