.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Калі ў сэрцы жыве каханне…

Стала добрай традыцыяй святкаваць 14 лютага ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20. У гэты дзень студэнты не прапусцілі магчымасці  сказаць самыя пяшчотныя і цёплыя словы аб вялікім пачуцці. У Дзень св. Валянціна ў інтэрнаце прайшоў святочны вечар «Калі ў сэрцы жыве каханне…», працавала «Рамантычная пошта», а таксама студэнты прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Каханне – гэта…».

Калі ў сэрцы жыве каханне… Калі ў сэрцы жыве каханне… Калі ў сэрцы жыве каханне… Калі ў сэрцы жыве каханне…

2014-02-19

Адзін раз у год

Стала добрай традыцыяй праводзіць дзень імянінніка ўінтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20.
У чарговы раз сабраліся ў адным крузе студэнты, каб разам адсвяткаваць Дзень нараджэння, ― свята, якога чакалі цэлы год. Спецыяльна для імяніннікаў была падрыхтавана віншавальная праграма: музычныя нумары, конкурсы і «скарбонка сюрпрызаў». Выпечку да гарбаты прыгатавалі члены гуртка «Гатуем разам» пад кіраўніцтвам Шугалевіч Яны і Тувакмедавай Захрэ.
Гэты дзень пакінуў у сэрцы кожнага прысутнага толькі прыемныя ўспаміны, а самае галоўнае ― яшчэ больш з'яднаў студэнцкі калектыў.

Адзін раз у год Адзін раз у год Адзін раз у год Адзін раз у год

2013-12-18

Туркменскія студэнты прынялі ўдзел у выбарах парламента

15 снежня туркменскія студэнты прынялі ўдзел у галасаванні ў рамках выбараў дэпутатаў Меджліса (парламенту) Туркменістана, якія адбыліся пры Пасольстве ў горадзе Мінску.

Туркменскія студэнты прынялі ўдзел у выбарах парламента Туркменскія студэнты прынялі ўдзел у выбарах парламента

2013-12-18

Гатуем разам

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прайшло чарговае планавае пасяджэнне гуртка «Гатуем разам». Усе, хто любіць выпечку, збегліся на прыемны пах хатніх булачак. Кіраўнік гуртка Шугалевич Яна распавядала аб сакрэтах прыгатавання духмяных залацістых булачак.
Замежныя студэнты з цікавасцю назіралі за працэсам і з нецярпеннем чакалі прыгатаваных булачак. Студэнткі з радасцю падзяліліся сваімі рэцэптамі прыгатавання нацыянальнай туркменскай ежы і навучылі варыць суп з хатняй лапшой.

Гатуем разам Гатуем разам

2013-12-18

«Жывём па закону!»

21 лістапада ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, адбылася сустрэча непаўналетніх студэнтаў з інспектарам па справах непаўналетніх РАУС г. Баранавічы Стахейка Кацярынай Віктараўнай. У час мерапрыемства пад назвай «Ты і твае правы» інспектар расказала аб адказнасці непаўналетніх, якія здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні, а таксама растлумачыла іх правы і абавязкі.

«Жывём па закону!»

2013-11-25