.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Студэнты БарДУ правялі акцыю «Дзякуй, што вы ёсць»

1 кастрычніка ў нашай дзяржаве святкуецца Дзень пажылых людзей. У сувязі з гэтым прадстаўнікі студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правялі акцыю «Дзякуй, што вы ёсць». Стала ўжо добрай традыцыяй інтэрната  наведваць састарэлых людзей у гэты дзень з невялікімі падарункамі і цёплымі словамі. Бо, на жаль, мы часта забываем падзякаваць тым, хто стварыў нашу сучаснасць і будучыню.

Студэнты БарДУ правялі акцыю «Дзякуй, што вы ёсць» Студэнты БарДУ правялі акцыю «Дзякуй, што вы ёсць» Студэнты БарДУ правялі акцыю «Дзякуй, што вы ёсць»

2013-10-04

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, азнаёміліся з правіламі ўнутранага распарадку

Жыцце ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 у новым навучальным годзе пачалося з азнаямлення з Правіламі ўнутранага распарадку ў студэнцкіх інтэрнатах і Загадам аб дадатковых мерах па прафілактыцы і спыненні курэння ва ўніверсітэце. Асаблівая ўвага была ўдзелена вывучэнню Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і Дырэктывы № 3 ад 14 чэрвеня 2007 г. «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі краіны».

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, азнаёміліся з правіламі ўнутранага распарадку Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, азнаёміліся з правіламі ўнутранага распарадку Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, азнаёміліся з правіламі ўнутранага распарадку

2013-09-12

Сустрэча студэнтаў Паволжскага ўніверсітэта ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 20

23 красавіка адбылася сустрэча студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча 20 са студэнтамі Паволжскага ўніверсітэта, якія прыехалі да нас ва ўніверсітэт на стажыроўку. Студэнты прынялі ўдзел у вучэбных занятках, семінарах, лекцыях і круглых сталах. Падчас правядзення круглага стала ў інтэрнаце госці ўніверсітэта падзяліліся ўражаннямі пра наш універсітэт, пра ўмовы пражывання ў інтэрнаце. Кожны бок расказаў, чым напоўнена жыццё студэнта ў інтэрнаце, а таксама абмяркоўвалі сяпытанні, звязаныя з сучасным студэнцкім жыццём. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы і ў выніку паміж студэнтамі завязаліся цесныя партнёрскія і цёплыя чалавечыя адносіны.

Сустрэча студэнтаў Паволжскага ўніверсітэта ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 20 Сустрэча студэнтаў Паволжскага ўніверсітэта ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 20 Сустрэча студэнтаў Паволжскага ўніверсітэта ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 20

2013-04-26

Нацыянальнае свята «Наўруз»

Заканчэнне зімы і прыход вясны – нацыянальная свята «Наўруз» 26 сакавіка святкавалі студэнты з Туркменістана. Замежныя студэнты захавалі дух Наўруза і паспрабавалі перадаць яго ўсім прысутным. Свята суправаджалася песнямі і вясёлымі танцамі. Па традыцыі раздаваліся святочныя нацыянальныя стравы.

Нацыянальнае свята «Наўруз» Нацыянальнае свята «Наўруз» Нацыянальнае свята «Наўруз» Нацыянальнае свята «Наўруз» Нацыянальнае свята «Наўруз» Нацыянальнае свята «Наўруз»

2013-04-08

Конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013»

7 сакавіка 2012 года напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 была праведзена конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013». Дзяўчаты прымалі ўдзел у розных конкурсах, праявілі сваю кемлівасць, творчыя і кулінарныя здольнасці. Удзельніцы атрымалі каштоўныя прызы, а карону атрымала Джумаева Тавус.

Конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013» Конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013» Конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013» Конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013» Конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013» Конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013» Конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013»

2013-03-20