Дарогу весялосці і разнастайнасці!

Інтэлектуальная конкурсна-забаўляльная праграма паміж студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, і Убарэвіча, 22, прайшла ў выглядзе жартоўнай гульні «Кракадзіл».

Гледачам было весела і цікава назіраць, як удзельнікі адлюстроўвалі розныя ролі. У час гульні яны літаральна ператварыліся ў маленькіх дзяцей. Гульня не дала нікому сумаваць і прынесла  мора станоўчых эмоцый. А перамагла дружба і смех.

2015-04-10

Бягом за здароўем

Дзень здароўя не прайшоў незаўважаным для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

У гэты дзень студэнты наведалі выставу «Здароўе-2015» у Лядовым палацы. У сценах  інтэрната моладзь працягнула святкаванне Дня здароўя: была  праведзена спартыўная эстафету «Бягом за здароўем».

2015-04-10

Беларусь і Расія ― сіла ў адзінстве

2 красавіка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання Беларусі і Расіі.

У гэты вечар прысутныя папоўнілі свае веды аб шматгадовай дружбе народаў Беларусі і Расіі, якія замацавалі ў час удзелу ў віктарыне. Вечар суправаджалі  ігра  на народных інструментах, выкананне патрыятычных песень і чытанне вершаў, прысвечаных дзвюм краінам-сёстрам ― Беларусі і Расіі.

2015-04-07

«Сонечнаму небу - так, так, так!»

У чарговы раз студэнты з Туркменістана ў сценах універсітэта адсвяткавалі сваё нацыянальнае свята Наўруз-Байрам.

«Сонечнаму небу - так, так, так!» – называлася святочная праграма, якая суправаджалася танцамі, песнямі, вершамі, вясёлымі сцэнкамі.

Дружалюбную атмасферу і велізарны пазітыў у святочны вечар ўнёс удзел у свяце беларускіх студэнтаў. Не абышлося, вядома, і без нацыянальных туркменскіх страў, пакаштаваць якія мелі магчымасць ўсе прысутныя на вечары. А галоўнае, што туркменскім студэнтам удалося падарыць усім добры настрой і часцінку туркменскага сонца і цяпла.

2015-04-02

Гульня – гэта развіцце

На гульнятэку, якую арганізавалі выхавацелі інтэрната і работнікі цэнтральнай бібліятэкі, зазірнулі завадныя і вясёлыя студэнты, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Удзельнікам былі прапанаваныя розныя конкурсы і шматлікія гульні, якія так захапілі студэнтаў, што яны гатовыя былі гуляць ўвесь дзень.

Самым актыўным ― падарункі! Добра адпачылі, інтэлектуальна развіліся, адкрылі нешта новае ў сабе і знайшлі сяброў. Было вельмі цікава.

2015-03-30

Абарані сябе

Пад грыфам «Сам Сабе Адвакат» адбылося мерапрыемства ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

На працягу ўсяго вечара студэнтам у выглядзе гульні былі расказаны асноўныя нормы, законы, правілы ўнутранага распарадку, абавязкі, віды заахвочвання і пакарання. Былі прапанаваны розныя конкурсы і гульні. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак, але самы галоўны падарунак ― гэта веданне сваіх правоў і абавязкаў, які кожны панёс з сабой.

Дзякуй удзельнікам за адказы і выдатны настрой!

Было вельмі цікава.

 

2015-03-30

«Закон краіны ― закон для моладзі»

Тэматычны час размовы «Дзень Канстытуцыі – самы светлы дзень маёй краіны» прайшоў у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Студэнты ў чарговы раз атрымалі інфармацыю аб тым, што Канстытуцыя – гэта трывалы падмурак стабільнасці і згоды ў краіне і гарантуе моладзі права на яе духоўнае, маральнае і фізічнае развіцце.

2015-03-17

«Вясна і дзяўчаты цудоўныя»

Па традыцыі ў першыя вясновыя дні ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбыўся інтэлектуальна-творчы вечар.

Сем дзяўчат змагаліся за тытул «Міс інтэрната-2015». Удзельніцы прадэманстравалі свае таленты, інтэлект і кулінарныя здольнасці. Запаветную карону і тытул «Міс інтэрната-2015»атрымала Арзув Джуманіязава.

2015-03-13

«Для сапраўдных мужчын»

У гонар Дня абаронцы Айчыны ўсе хлопцы, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прымалі віншаванні не толькі ад прадстаўніц «слабага» полу, але і ад пазітыўнага, гарэзлівага салдата, які абуджаў у іх душы пачуцці адказнасці, гонару, мужнасці і адвагі. І проста жадаў ўдалага дня кожнаму. 

2015-03-04

«Мужчына ёсць мужчына»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, у гонар Дня абаронцы Айчыны прайшоў урок мужнасці «Заўсёды заставацца мужчынамі». На мерапрыемстве прысутнічалі ветэран 203-га Арлоўскага гвардзейскага палка В.Г.Лясін, які расказаў пра подзвігі лётчыкаў у ваенны і мірны час, і кіраўнік творчай суполкі «Ліра» пры гарадскім Доме культуры Л.А.Шувалава, якая прачытала свае цудоўныя вершы на патрыятычную тэматыку.

Падарункам прысутным гасцям былі песні, душэўна выкананыя Л.Бобіч і І.Шпак.

2015-03-03

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ