Ведай не толькі свае правы, але і абавязкі

23 верасня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, адбылася сустрэча непаўналетніх студэнтаў з участковым інспектарам па справах непаўналетніх Баранавіцкага ГАУС К.В. Стахейка, якая правяла вельмі актуальную і карысную размову аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў і належных паводзінах студэнтаў. Студэнтам растлумачаны некаторыя артыкулы адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Прайшло навучанне студэнтаў асновам бяспекі жыццядзейнасці ў горадзе, паводзінам у канфліктнай сітуацыі.

2014-09-26

Ад безадказнасці да злачынства адзін крок

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшоў сход іншаземных студэнтаў з удзелам начальніка адзела выхаваўчай работы з моладдзю П.І. Папко і супрацоўнікаў праваахоўных органаў г. Баранавічы. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні аб правілах пражывання ў інтэрнаце і асновах заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

2014-09-26

Першакурснікі пазнаёміліся са славутасцямі горада

16 верасня студэнты-старшакурснікі, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, правялі азнаямленчую экскурсію па г. Баранавічы для першакурснікаў. Студэнты ўбачылі Вечны агонь, фантан у цэнтры горада, помнік фатографу і іншыя славутасці горада. Вельмі ўразіў студэнтаў храм Святых Жонак-Міраносіц. Экскурсія пакінула шмат станоўчых эмоцый.

2014-09-24

«Ганарацца людзі горадам сваім»

«Ганарацца людзі горадам сваім» ― пад такой назвай у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбылася завочная тэматычная экскурсія для студэнтаў-першакурснікаў, якую правяла карэнная жыхарка г. Баранавічы М.У. Бондар. Яна расказала пра гісторыю ўзнікнення горада, а відэапрэзентацыя дапамагла ўбачыць сучасны горад.

2014-09-22

Сход жыхароў адбыўся ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22

Жыццё ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, у новым навучальным годзе пачалося з сустрэч студэнтаў з начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю і адміністрацыяй інтэрната, на якіх студэнты азнаёміліся з Правіламі ўнутранага распарадку ў студэнцкіх інтэрнатах, і загадам «Аб дадатковых мерах па прафілактыцы і спыненні курэння ва ўніверсітэце».

2014-09-22

Інтэрнат - наша хата

Інтэрнат універсітэта па вул.Убарэвіча, 22 стаў для многіх беларускіх, а таксама замежных студэнтаў другім домам. Кампанія па засяленні завяршылася, а студэнтаў чакае новае, самастойнае, цікавае і дынамічнае жыццё.

2014-09-05

Студэнцкі савет за кубкам гарбаты

Традыцыйна ў маі ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, праводзіцца незвычайнае пасяджэнне студэнцкага савета, ганаровымі гасцямі якога з’яўляюцца выпускнікі.

У гэтым годзе іх было пяцёра: Юрчык Аляксандр - старшыня студэнцкага савета, Брынчук Яўгенія - сакратар, Макасюк Марына, Куцейка Вольга і Андрушкевіч Таццяна - старасты паверхаў інтэрната. Шмат добрых слоў было сказана ім у гэты вечар. Усе разам успомнілі смешныя моманты, яркія падзеі студэнцкага жыцця, удзельнічалі ў конкурсах і жартоўных спаборніцтвах.

СТУДЭНЦКІЯ ГАДЫ НЕ ЗАБУДУЦЦА! У ДОБРЫ ШЛЯХ, ДАРАГІЯ НАШЫ ВЫПУСКНІКІ!

2014-05-27

Піраміда здаровага харчавання ў сям'і

Вядома, што добрае харчаванне – залог добрага здароўя. Тэме правільнага харчавання было прысвечана мерапрыемства “Піраміда здаровага харчавання ў сям’і”, якое адбылося 24 красавіка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Студэнты атрымалі карысную інфармацыю аб правілах харчавання, пашырылі веды пра малочна-кіслыя прадукты і вітаміны. Даведаліся пра шкодныя харчовыя дабаўкі і атрымалі парады, як скараціць іх паступленне ў арганізм чалавека.
У пытаннях здаровага харчавання дапамаглі разабрацца прысутныя на мерапрыемстве “ўрач-дыетолаг”, “тэхнолаг прадпрыемства” і “ўрач-эксперт”, ролі якіх выконвалі студэнты актыва: Снітавец І., Занько Ю., Корзун В. і вядучая Марчанка Ю.

У якасці памяткі студэнтам балі прадстаўлены “чорны спіс” самых небяспечных і забароненых дабавак.

2014-05-02

«Пад грыфам “СМЯРОТНА”»

7 красавіка студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча , 22, прынялі актыўны ўдзел у ток-шоу «Пад грыфам “СМЯРОТНА”» ў рамках тэматычнагат ыдня "Спайс–вось вам і сп«АЙ!с».
Студэнты, прагледзеўшы фільм пра спайс, дзяліліся сваімі ўражаннямі і выказвалі свае меркаваннi па надзённай праблеме.

2014-04-11

Мы супраць наркотыкаў

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, працягваецца тыдзень па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў сярод студэнцкай моладзі. 9 красавіка студэнты сустрэліся на адкрытай пляцоўцы для моладзі «Мы супраць наркотыкаў!» і абмеркавалі сітуацыю, у якой апынулася студэнтка з гомельскага ўніверсітэта, што трапіла ў наркатычны палон.

Нягледзячы на розныя меркаванні, усе прыйшлі да адзінай высновы: ад бяды могуць выратаваць толькі сапраўдныя сябры.

2014-04-11

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ