.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Наперад, студэнт, наперад!

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшло самае вясёлае мерапрыемства для студентаў ― Дзень студэнта. Свята сабрала разам замежных і беларускіх студэнтаў. Студэнтаў павіншавала выпускніца з ліку замежных студэнтаў Бердыназарава Тавус. Удзельнікі вечара атрымалі шмат станоўчых эмоцый, яскравых усмешак, а самае галоўнае, яшчэ больш згуртаваліся і пасябравалі.

Наперад, студэнт, наперад! Наперад, студэнт, наперад! Наперад, студэнт, наперад! Наперад, студэнт, наперад! Наперад, студэнт, наперад! Наперад, студэнт, наперад! Наперад, студэнт, наперад! Наперад, студэнт, наперад!

2015-11-23

Адмова ад курэння

У рамках дня адмовы ад курэння ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла акцыя «Думай, вырашай і дзейнічай!», якая прапагандавала здаровы лад жыцця сярод жыхароў інтэрната. Жадаючым было прапанавана здзейсніць выгадны для іх здароўя абмен: памяняць цыгарэты на цукеркі. Дзякуючы акцыі многія задумаліся аб згубных наступствах нікаціну і ўсвядомілі, якую шкоду ён наносіць арганізму.

Адмова ад курэння Адмова ад курэння Адмова ад курэння

2015-11-23

Законы ведаем і будзем выконваць!

Для студэнтаў з ліку замежных грамадзян, у інтэрнаце па вул.Убарэвіча 22, арганізавана турнір-віктарына «Закон краіны, у якой вучымся». Віктарына ў чарговы раз паслужыла паўторным замацаваннем ведаў аб нарматыўна-прававых дакументах, якія рэгламентуюць правілы знаходжання і навучання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пражыванне ў інтэрнаце БарДУ.

Законы ведаем і будзем выконваць! Законы ведаем і будзем выконваць! Законы ведаем і будзем выконваць! Законы ведаем і будзем выконваць! Законы ведаем і будзем выконваць!

2015-11-20

Культура і святы чароўнай Японіі

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, наведалі выставу ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі «Тайны і казкі Японіі», якая стала для іх сапраўдным адкрыццём, бо яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца з культурай і святамі чароўнай Японіі.

На выставачнай экспазіцыі прадстаўлена тое, што расказвае аб гісторыі і культуры гэтай краіны: гравюры Такійскага музея, нэцке, лялькі, вееры, васковыя фігуры самураяў, лялька 1-га Праваслаўнага храма Японіі, лялькі ХІХ стагоддзя і інш.

Культура і святы чароўнай Японіі Культура і святы чароўнай Японіі Культура і святы чароўнай Японіі Культура і святы чароўнай Японіі

2015-11-04

Старажытнае славянскае свята – «Дзяды»

Дзень памяці памерлых сваякоў і ўсіх святых «Дзяды» адбыўся ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. Кіраўнік клуба«Вяртанне да вытокаў» Т.Р.Радомская паведаміла студэнтам, што па традыцыі ў гэты дзень людзі прыходзяць на могілкі, запальваюць свечкі, прыбіраюць магілкі, а ў хатах спраўляюць  вячэру з абавязковай стравай куццёй. Людзі просяць у дзядоў падтрымкі, а ў цяжкія хвіліны дзяды і самі прыходзяць на дапамогу.

Старажытнае славянскае свята – «Дзяды» Старажытнае славянскае свята – «Дзяды» Старажытнае славянскае свята – «Дзяды»

2015-11-03