.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Бягом за здароўем

Дзень здароўя не прайшоў незаўважаным для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

У гэты дзень студэнты наведалі выставу «Здароўе-2015» у Лядовым палацы. У сценах  інтэрната моладзь працягнула святкаванне Дня здароўя: была  праведзена спартыўная эстафету «Бягом за здароўем».

Бягом за здароўем Бягом за здароўем Бягом за здароўем Бягом за здароўем Бягом за здароўем Бягом за здароўем

2015-04-10

Беларусь і Расія ― сіла ў адзінстве

2 красавіка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання Беларусі і Расіі.

У гэты вечар прысутныя папоўнілі свае веды аб шматгадовай дружбе народаў Беларусі і Расіі, якія замацавалі ў час удзелу ў віктарыне. Вечар суправаджалі  ігра  на народных інструментах, выкананне патрыятычных песень і чытанне вершаў, прысвечаных дзвюм краінам-сёстрам ― Беларусі і Расіі.

Беларусь і Расія ― сіла ў адзінстве Беларусь і Расія ― сіла ў адзінстве Беларусь і Расія ― сіла ў адзінстве Беларусь і Расія ― сіла ў адзінстве Беларусь і Расія ― сіла ў адзінстве

2015-04-07

«Сонечнаму небу - так, так, так!»

У чарговы раз студэнты з Туркменістана ў сценах універсітэта адсвяткавалі сваё нацыянальнае свята Наўруз-Байрам.

«Сонечнаму небу - так, так, так!» – называлася святочная праграма, якая суправаджалася танцамі, песнямі, вершамі, вясёлымі сцэнкамі.

Дружалюбную атмасферу і велізарны пазітыў у святочны вечар ўнёс удзел у свяце беларускіх студэнтаў. Не абышлося, вядома, і без нацыянальных туркменскіх страў, пакаштаваць якія мелі магчымасць ўсе прысутныя на вечары. А галоўнае, што туркменскім студэнтам удалося падарыць усім добры настрой і часцінку туркменскага сонца і цяпла.

«Сонечнаму небу - так, так, так!» «Сонечнаму небу - так, так, так!» «Сонечнаму небу - так, так, так!» «Сонечнаму небу - так, так, так!» «Сонечнаму небу - так, так, так!» «Сонечнаму небу - так, так, так!» «Сонечнаму небу - так, так, так!» «Сонечнаму небу - так, так, так!»

2015-04-02

Гульня – гэта развіцце

На гульнятэку, якую арганізавалі выхавацелі інтэрната і работнікі цэнтральнай бібліятэкі, зазірнулі завадныя і вясёлыя студэнты, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Удзельнікам былі прапанаваныя розныя конкурсы і шматлікія гульні, якія так захапілі студэнтаў, што яны гатовыя былі гуляць ўвесь дзень.

Самым актыўным ― падарункі! Добра адпачылі, інтэлектуальна развіліся, адкрылі нешта новае ў сабе і знайшлі сяброў. Было вельмі цікава.

Гульня – гэта развіцце Гульня – гэта развіцце Гульня – гэта развіцце

2015-03-30

Абарані сябе

Пад грыфам «Сам Сабе Адвакат» адбылося мерапрыемства ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

На працягу ўсяго вечара студэнтам у выглядзе гульні былі расказаны асноўныя нормы, законы, правілы ўнутранага распарадку, абавязкі, віды заахвочвання і пакарання. Былі прапанаваны розныя конкурсы і гульні. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак, але самы галоўны падарунак ― гэта веданне сваіх правоў і абавязкаў, які кожны панёс з сабой.

Дзякуй удзельнікам за адказы і выдатны настрой!

Было вельмі цікава.

 

Абарані сябе Абарані сябе Абарані сябе

2015-03-30