.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Пратэст СНІДу

«Мы супраць СНІДу» ― асноўны лозунг тэматычнага вечара, які адбыўся ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, да Дня сусветнай барацьбы са СНІДам. Студэнты атрымалі інфармыцыю аб тым, што СНІД ― гэта самая страшная хвароба, з якой прыходзіцца змагацца ва ўсім свеце, і аб тым як зберагчы сябе ад сур’ёзных праблем цяпер і ў будучым.

Пратэст СНІДу Пратэст СНІДу Пратэст СНІДу Пратэст СНІДу

2014-12-04

«Маральнасць і злачынства»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбыўся дыспут «Маральныя вытокі злачыннасці» ў рамках клуба «Ты і права — Табе аб праве».

Для абмеркавання былі прапанаваны сітуацыі, звязаныя з агрэсіўнымі паводзінамі маладых людзей, з крадзяжом дзяржаўнай маёмасці і іншыя прыклады на тэму сучасных нораваў.

Удзельнікі дыспуту спрабавалі знайсці адказы на пытанні, якія тлумачаць некантралюемыя паводзіны, і шукалі маральныя вытокі злачыннасці.

На мерапрыемстве прысутнічаў следчы ГАУС  г.Баранавічы А.І. Чарняўскі, які даў юрыдычную ацэнку меркаванням студэнтаў. Дыспут прайшоў ажыўлена і спрыяў выпрацоўцы ў студэнтаў ацэнкі сваіх паводзін.

«Маральнасць і злачынства» «Маральнасць і злачынства» «Маральнасць і злачынства» «Маральнасць і злачынства»

2014-12-02

Думай! Вырашай! Дзейнічай!

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшла акцыя, якая заклікала ўсіх, хто курыць, кінуць курыць раз і назаўсёды. А тых, хто не курыць, заахвочвалі цукеркай, прапануючы: «З’еш цукерку замест цыгарэткі», бо курэнне шкодзіць здароўю. 

Думай! Вырашай! Дзейнічай! Думай! Вырашай! Дзейнічай! Думай! Вырашай! Дзейнічай!

2014-11-27

Карысная сустрэча

24 лістапада адбылася сустрэча замежных студэнтаў з адміністрацыяй універсітэта, на якой рэктар універсітэта В. І. Качурка падзяліўся ўражаннямі аб паездцы ў Туркменістан. Таксама на сустрэчы студэнты мелі магчымасць задаць пытанні адміністрацыі ўніверсітэта.

Карысная сустрэча Карысная сустрэча Карысная сустрэча

2014-11-27

Неабыякавыя сэрцы

Не засталіся раўнадушнымі да акцыі «Дапамажы дзецям» студэнты, якія жывуць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

З вялікай адказнасцю і пачуццём міласэрнасці паўдзельнічалі ў акцыі не толькі беларускія, але і замежныя студэнты.

Неабыякавыя сэрцы Неабыякавыя сэрцы Неабыякавыя сэрцы

2014-11-27