.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Мы супраць наркотыкаў

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, працягваецца тыдзень па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў сярод студэнцкай моладзі. 9 красавіка студэнты сустрэліся на адкрытай пляцоўцы для моладзі «Мы супраць наркотыкаў!» і абмеркавалі сітуацыю, у якой апынулася студэнтка з гомельскага ўніверсітэта, што трапіла ў наркатычны палон.

Нягледзячы на розныя меркаванні, усе прыйшлі да адзінай высновы: ад бяды могуць выратаваць толькі сапраўдныя сябры.

Мы супраць наркотыкаў Мы супраць наркотыкаў

2014-04-11

За каго дзяўчына замуж пойдзе?

27 сакавіка ўінтэрнаце павул.Убарэвіча, 22,адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню тэатра, у якім выступілі студэнты інтэрната з пастаноўкай па п'есе Янкі Купалы «Паўлінка». Хлопцы і дзяўчаты творча прадставілі гэтую мініяцюру, усё было вельмі цікава, пазнавальна і пазітыўна.

За каго дзяўчына замуж пойдзе? За каго дзяўчына замуж пойдзе? За каго дзяўчына замуж пойдзе?

2014-03-28

Прачнуўся – прыбяры планету

13 сакавіка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22,  прайшло мерапрыемства на экалагічную тэму пад лозунгам «Не дамо загінуць нашай планеце».

У ролі санітарнага ўрача, эколагаў і прадстаўнікоў ЖКГ выступілі студэнты Кучук Таццяна, Пілецкая Вікторыя, Васільева Марыя, Лікша Бажэна і Мішута Анастасія. Студэнтамі былі ўзняты найбольш актуальныя і вострыя праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя і разгледжаны шляхі іх вырашэння.

Мерапрыемства было завершана наступнымі словамі: «Кожны з нас павінен разумець, што толькі справай можна даказаць сваю любоў да прыроды; давайце будзем мудрымі і неабыякавымі гаспадарамі ў нашым зямным доме».

Прачнуўся – прыбяры планету Прачнуўся – прыбяры планету

2014-03-14

Студэнтам сумаваць не даводзіцца

11 сакавіка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбылося спаборніцтва паміж камандамі жыльцоў блокаў 109, 115, 203 і 511: «Рамонкі», «Бацькі», «Пісталет» па камп’ютарнай гульні Counter-Strike 1.6, якое стала ўжо традыцыйным. Арганізатары, студэнты інжынернага факультэта Мяшкоў Андрэй, Лазука Данііл і Масла Аляксей, творча падышлі да працэсу гульні. Нягледзячы на саперніцтва, атмасфера на мерапрыемстве была па-сяброўску цёплай.

Па выніках спаборніцтва пераможцам стала каманда «Бацькі » ў складзе студэнтаў Бубніковіча Аляксандра, Лёліча Аляксандра, Літоўчыка Дзяніса, Рачкалава Мікіты і Орсіка Тараса.

Студэнтам сумаваць не даводзіцца Студэнтам сумаваць не даводзіцца Студэнтам сумаваць не даводзіцца

2014-03-13

Самая прыгожая дзяўчына інтэрната

Надышла вясна, і прыйшоў час традыцыйнага конкурсу, які выяўляе самую прыгожую дзяўчыну інтэрната па вул. Убарэвіча, 22,  «Каралева вясна-2014». У гэтым годзе пераможцай стала студэнтка факультэта эканомікі і права Глазунова Вольга, якая з'явілася ўвасабленнем прыгажосці, вясны і зачаравання.

Самая прыгожая дзяўчына інтэрната Самая прыгожая дзяўчына інтэрната

2014-03-11