.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

«Паэзія кахання і прыгажосці»

Тэма кахання — адна з вядучых у сусветнай літаратуры са старажытных часоў і да цяперашнега часу, і гэта вядома кожнаму. Гэтая тэма закранута ў твочасці таленавітых жанчын-паэтэс – Л. А. Шувалавай, Г. І. Ліс, Р. М. Раманчук, якія прысутнічалі на нашым мерапрыемстве «Паэзія кахання і прыгажосці» і падзяліліся з намі сваімі разважаннямі, думкамі і пачуццямі, якія перапаўняюць іх творчую натуру.

Іх вершы і меркаванні не пакінулі ніводнага з прысутных юнакоў і дзяўчат абыякавымі, бо ўсе словы, якія былі пачуты, прасякнуты непадробнай шчырасцю, праўдзівасцю і глыбокім сэнсам.

Атмасфера, якая панавала на мерапрыемстве, была вельмі цёплай і дружалюбнай. Гэта з лёгкасцю можна было зразумець па зацікаўленых тварах моладзі.

«Паэзія кахання і прыгажосці» «Паэзія кахання і прыгажосці»

2014-02-19

10 нагод закахацца

Кожны год у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, з'яўляецца белакрылы прыгожы анёл. 14 лютага сышла з нябёсаў да нас гэтая выдатная істота, якая нясе радасць і каханне ўсім людзям. Анёл падарыў студэнтам мора станоўчых эмоцый і цудоўны настрой.

Наступны Дзень закаханых стане чарговай нагодай для сустрэчы. Мы будзем чакаць гэтай чароўнай падзеі.

10 нагод закахацца

2014-02-19

«Добры вечар! Шчодры вечар!»

З года ў год стала добрай традыцыяй у студэнтаў, якія з’яўляюцца членамі клуба «Вяртанне да вытокаў» (кіраўнік Таццяна Радомская), віншаваць з Новым годам па старому стылю 13 і 14 студзеня абрадам «Шчодры вечар» сваіх сусядзяў па пакоях, этажах, у суседніх інтэрнатах. Народныя традыцыі на тое і традыцыі, каб яны прадаўжалі жыць і захоўвалі нашу самабытнасць, нашу родную мову і культуру.

Актыўнымі і яркімі выканаўцамі роляў калядавання былі студэнты: Вялічка Вераніка, Богдан Арцём, Малевіч Таццяна.

Дапамогу ў арганізацыі калядак аказваюць кіраўнік клуба «Вяртанне да вытокаў» і выхавацелі інтэрната Бурэнка Марына Міхайлаўна і Жываглядава Людміла Маркаўна.

Па беларускіх традыцыях калядоўшчыкі павіншавалі і туркменскіх студэнтаў.

«Добры вечар! Шчодры вечар!» «Добры вечар! Шчодры вечар!»

2014-01-17

Святочны настрой стварылі студэнты ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22

Конкурс на ўпрыгожванне блокаў да навагодніх святаў ужо ўвайшоў у традыцыю ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. Гэты Новы год не стаў выключэннем. Студэнты стварылі калядны настрой ў навучальныя будні.

Святочны настрой стварылі студэнты ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22 Святочны настрой стварылі студэнты ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22 Святочны настрой стварылі студэнты ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22

2014-01-15

Я і закон

12 снежня 2013 г. у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, члены студэнцкага савета правялі віктарыну, прысвечаную дню прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Мэтай мерапрыемства было фарміраванне прававой граматнасці студэнтаў.

Удзельнікі, а таксама гледачы віктарыны былі даволі добра інфармаванымі не толькі пра свае правы, але і абавязкі. Самым цяжкимі, а таму і самым цікавым было пытанне на веданне п. 3.3.2 Правілаў унутранага распарадку нашага ўніверсітэта, згодна з якім студэнты павінны паважаць выкладчыкаў, у тым ліку пры ўваходзе выкладчыка ў аўдыторыю стоячы вітаць яго.

Нягледзячы на цяжкі бой паміж сектарамі, веды студэнтаў аказаліся аднолькавымі.

Я і закон Я і закон Я і закон

2013-12-18