.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Працуюць наступныя гурткі

У інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча 22 створаны ўмовы для ўсебаковага развіцця творчага патэнцыялу асобы. Тут працуюць наступныя гурткі: «Фантазія» (па пляценню кос і стварэнню вячэрніх і паўсядзённых прычосак), а таксама «Займальная англійская мова» (для студэнтаў, жадаючых палепшыць веды англійскай мовы).

«Фантазія» Бобчык Дар'я (+37544-455-91-22)

«Займальная англійская мова» Барцэвіч Валерыя (+37529-875-59-95)

Працуюць наступныя гурткі Працуюць наступныя гурткі

2012-11-16

Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ

11 і 12 кастрычніка адбыўся форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ. У першы дзень члены студсаветаў праявілі свае творчыя здольнасці ў форме невялікага канцэрту, на якім паказалі, чым займаецца кожны сектар у інтэрнаце. Усе прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выступленняў, таму і студэнты, і адміністрацыя атрымалі велізарнае задавальненне і масу станоўчых эмоцый.

З актывам інтэрнатаў сустрэўся і рэктар універсітэта В.І. Качурка і адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі студэнтаў. Праводзілася непасрэдна і работа па сектарах. Студэнты абменьваліся вопытам праведзеных мерапрыемстваў, а таксама складалі планы работы на год, абмяркоўвалі цікавыя ідэі і задумы.

У другі дзень форуму, члены трох студэнцкіх саветаў паехалі ў Мінск на экскурсію, дзе наведалі Нацыянальную бібліятэку, музей Вялікай Айчыннай вайны, прагуляліся па плошчах сталіцы. Таксама прыемным сюрпрызам было наведванне тэатраў ім. Горкага і «Кінаакцёраў».

За два дні форуму яго студэнты знайшлі новых сяброў, яшчэ больш згуртаваліся паміж сабой і атрымалі масу станоўчых эмоцый.

Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ

2012-10-22

Шахматна - шашачны турнір

У аўторак, 2 кастрычніка, ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча , 22 праводзіўся шахматна - шашачны турнір , у якім прымалі ўдзел як беларускія , так і замежныя студэнты. Многія прыйшлі паназіраць за гульнёй, а таксама падтрымаць усіх ўдзельнікаў.

Пасля заканчэння спаборніцтва пераможцы атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды і правялі майстар -клас для прысутных.

Шахматна - шашачны турнір

2012-10-05

Акцыя «Вам цяпло нашых сэрцаў»

У Дзень пажылых людзей студэнты БарДУ , якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча , 22, сталі ўдзельнікамі акцыі «Вам цяпло нашых сэрцаў». Пажылым жыхарам г. Баранавічы ўручаліся віншавальныя паштоўкі з добрымі пажаданнямі.

Некалькі прыемных хвілін , падораных людзям , прынеслі радасць і добры настрой. Давайце дарыць адзін аднаму цяпло сваіх сэрцаў !

Акцыя «Вам цяпло нашых сэрцаў» Акцыя «Вам цяпло нашых сэрцаў»

2012-10-05

Пасля вясёлых канікул студэнты нашага інтэрната з новымі сіламі вярнуліся ў родныя сцены

Пасля вясёлых канікул студэнты нашага інтэрната з новымі сіламі вярнуліся ў родныя сцены. За лета назбіраліся некаторыя пытанні, і, каб нічога не засмучвала студэнцкае жыццё, кіраўніцтва інтэрната запрасіла ўсіх пражываючых на сход.

Аляксандр Аляксандравіч, загадчык інтэрната, правёў падрабязны інструктаж, дзе былі растлумачаны правілы пражывання.

Дзякуючы актыўнасці і крэатыўнасці пражываючай тут моладзі, а таксама чуламу кіраўніцтву выхавальніцы Марыны Міхайлаўны, ў інтэрнаце дзейнічаюць сектары па інтарэсам.

Пасля вясёлых канікул студэнты нашага інтэрната з новымі сіламі вярнуліся ў родныя сцены Пасля вясёлых канікул студэнты нашага інтэрната з новымі сіламі вярнуліся ў родныя сцены

2012-09-19