УНИВЕРСIТЭТ

Факультэт эканомікі і права запрашае студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкі склад наведаць часовую экспазіцыю юрыдычнай літаратуры

З 14 па 20 сакавіка 2014 года ў вучэбна-метадычным кабінеце на базе факультэта эканомікі і права будзе дзейнічаць часовая экспазіцыя кніг, прадастаўленых Більдзейка Аляксеем Аляксандравічам, Баранавіцкім міжраённым пракурорам, малодшым саветнікам юстыцыі. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 тэматычных выданняў, сярод якіх Поўны курс крымінальнага права ў 5 тамах,тэматычныя выпускі Энцыклапедыі «Усё пра ўсё» і «Энцыклапедыі злачынстваў і катастроф», матэрыялы міжнароднай канферэнцыі і многія іншыя.

18.03.2014