УНИВЕРСIТЭТ

Карыстальнікам бібліятэкі БарДУ адкрыты тэставы доступ да базы дадзеных eBook Subscription Education Collection

eBook Subscription Education Collection - гэта калекцыя з 2 800 электронных кніг  для студэнтаў і выкладчыкаў, якія працуюць у сферы адукацыі. Калекцыя ўключае кнігі па вышэйшай адукацыі, тэорыі і практыцы навучання, педагагічнай псіхалогіі, прынцыпах і практыцы выкладання, сацыяльных аспектах навучання, гісторыі адукацыі.

Усе матэрыялы на англійскай мове.

Доступ прадстаўляецца да 18 сакавіка 2015 г. у зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Тэлефон для даведак: 40-98-86 (унутр. 226).

05.02.2015