УНИВЕРСIТЭТ

Для карыстальнікаў бібліятэкі БарДУ адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы ibooks.ru

Электронна-бібліятэчная сістэма ibooks.ru створана вядучымі расійскімі выдавецтвамі вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры «Піцер» і «БХВ-Пецярбург» у цесным супрацоўніцтве з Асацыяцыяй рэгіянальных бібліятэчных кансорцыумаў (АРБІКОН). Уключае поўныя тэксты падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, практыкумаў, зборнікаў задач і манаграфій. Выгляд электроннай кнігі цалкам адпавядае яе папяроваму арыгіналу, уключаючы графікі, ілюстрацыі, схемы, нумары старонак. Чытач можа лёгка знайсці любую главу або старонку электроннага выдання, а таксама рабіць поўнатэкставы пошук па ўсей кнізе

Доступ прадастаўляецца да 15 кастрычніка 2015 г. у Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62 (3/202). Тэлефон для даведак: 40-98-86 (унутр. 226).

09.09.2015