УНИВЕРСIТЭТ

Фонд «Соцрос» і Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт аб'яўляюць аб сумесным правядзенні Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ «Scientific ideas -2019»

Мэта конкурсу - стымуляванне навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў і маладых навукоўцаў з мэтай выяўлення іх інтэлектуальнага патэнцыялу і самарэалізацыі, абмену навуковым вопытам, а таксама пацвярджэння педагогамі вынікаў сваёй дзейнасці па кіраўніцтву студэнцкай навукова-даследчай працай.

У конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы сярэдніх прафесійных і вышэйшых навучальных устаноў, маладыя даследчыкі, у тым ліку аспіранты і выкладчыкі.

Тэмы конкурсных работ фармулююцца ўдзельнікамі самастойна ў рамках навуковага кола інтарэсаў у адпаведнасці з напрамкамі конкурсу:

  • Гістарычныя навукі
  • Педагагічныя навукі
  • Палітычныя навукі
  • Псіхалагічныя навукі
  • Сельскагаспадарчыя навукі
  • Сацыялагічныя навукі
  • Тэхнічныя навукі
  • Фізіка-матэматычныя навукі
  • Філалагічныя навукі
  • Філасофскія навукі
  • Эканамічныя навукі
  • Юрыдычныя навукі

Рабочая мова конкурсу: руская. Форма ўдзелу - завочная. Праца можа быць выканана ў суаўтарстве (дапускаецца не больш за два аўтары). Колькасць работ ад аднаго аўтара (сааўтараў) не абмежавана.

Інфармацыйны ліст

06.06.2019