.

Конкурс навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, саіскальнікаў і студэнтаў

Міністэрства адукацыі абвяшчае конкурс навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, саіскальнікаў і студэнтаў для іх выканання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрствам адукацыі на вылучэнне грантаў, на 2020 год.

Пры вылучэнні навукова-даследчых работ для ўдзелу ў конкурсе неабходна кіравацца Палажэннем аб парадку правядзення конкурсу навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, саіскальнікаў і студэнтаў для іх выканання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрствам адукацыі на вылучэнне грантаў, зацверджаным загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2014 г. № 561.

Заяўкі для ўдзелу у конкурсе  прадставіць да 23.09.2019 метадысту па інавацыйнай дзейнасці (вул. Войкава, 21, корпус № 2, каб. 109) у двух асобна змацаваных экземплярах на папяровым носьбіце + электронны варыянт на e-mail: bertosh_1990@mail.ru

2019-09-02