УНИВЕРСIТЭТ

Дзень кар'еры - 2023

Паважаныя выпускнікі!

Факультэт эканомікі і права запрашае Вас прыняць удзел у мерапрыемстве Дзень кар'еры - 2023. У рамках дадзенага мерапрыемства Вы зможаце: пагутарыць з наймальнікамі, даведацца пра самыя актуальныя вакансіі і патрабаваныя кампетэнцыі на рынку працы, атрымаць кансультацыю ад вядучых спецыялістаў арганізацый аб асаблівасцях складання канкурэнтаздольнага рэзюмэ і асаблівасці паспяховага праходжання сумоўя, даведацца аб рабоце цэнтра занятасці і яго спецыяльных праграмах.

У мерапрыемстве прымуць удзел арганізацыі рознай накіраванасці: прадстаўнікі адукацыйнай сферы, банкаўскай, гандлёвай, галіны машынабудавання, юрыдычнай, лагістычнай і сферы турызму.

Дата правядзення: «18» красавіка 2023 года.

Час правядзення: 11.00-13.00.

Месца правядзення: канферэнц-зала (аўдыторыя 3/423) галоўнага корпуса БарДУ (вул. Паркавая, 62).

Прыходзьце! Чакаем вас!

12.04.2023