УНИВЕРСIТЭТ

Новыя правілы абслугоўвання

Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі БарДУ!

З 1 верасня 2023 года абслугоўванне чытачоў будзе ажыццяўляцца ў электронным рэжыме, па студэнцкім білеце для студэнтаў і чытацкім білеце для іншых катэгорый карыстальнікаў.

Выдача літаратуры рэгіструецца ў электронным фармуляры чытача. Электронны фармуляр чытача сведчыць аб факце выдачы дакументаў з фонду бібліятэкі карыстальнікам і іх вяртання ў бібліятэку.

Карыстальнік бібліятэкі мае права свабоднага доступу да свайго электроннага чытацкага фармуляра і абавязаны кантраляваць факт электроннай выдачы дакументаў з фонду бібліятэкі, можа азнаёміцца з інфармацыяй пра ўсе дакументы і тэрміны вяртання ў асабістым кабінеце карыстальніка ў электронным каталогу бібліятэкі. Удакладніце ў чытальнай зале ці на абанеменце свой ідэнтыфікатар чытача. Ён з'яўляецца лагінам для аддаленага ўваходу ў электронны каталог бібліятэкі БарДУ і прагляду свайго электроннага фармуляра чытача на сайце бібліятэкі.

Шлях: БІБЛІЯТЭКА БАРДУ https://elib.barsu.by/ - ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ РЭСУРСЫ – ЭЛЕКТРОННЫ КАТАЛОГ.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца, вывучыўшы "Правілы карыстання бібліятэкай БарДУ" на сайце бібліятэкі. https://elib.barsu.by/index.php?option=com_content&view=article&id=136&Itemid=562

Некаторы час сістэма будзе працаваць у тэставым рэжыме. Дзякуй за разуменне!

08.09.2023