УНИВЕРСIТЭТ

Для бібліятэкі БарДУ ў рамках праекта «Віртуальная чытальная зала" адкрыты тэставы доступ да Універсальных баз дадзеных East View

Для бібліятэкі БарДУ ў рамках праекта «Віртуальная чытальная зала" адкрыты тэставы доступ да Універсальных баз дадзеных East View.

Увазе карыстальнікаў бібліятэкі прадстаўлены больш за 30 баз дадзеных, якія ўключаюць навуковыя і грамадска-палітычныя перыядычныя выданні, паўнатэкставыя архівы: «Часопісы Расіі па пытаннях эканомікі і фінансаў», «Выданні па грамадскіх і гуманітарных навуках», «Навука Анлайн»,«Часопісы Расіі па пытаннях педагогікі і адукацыі», «Веснікі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта», «Статыстычныя выданні Расіі і краін СНД» і інш. Усе матэрыялы на рускай мове.

Доступ да паўнатэкставых баз адкрыты да 26 лістапада 2012 г . па спасылцы: http://ebiblioteka.ru/ з усіх кампутараў, якія маюць доступ да сеткі Інтэрнэт і размешчаных па адрасе вул. Войкава, 21:

  • у Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў (каб. 205),
  • кампутарных класах (вучэбны корпус № 2),
  • вучэбна-метадычным кабінеце (вучэбны корпус № 1, каб. 48).

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў Залу электронных інфармацыйных рэсурсаў (вул. Войкава, 21, каб. 205, тэл. 45-79-32).

13.11.2012