УНИВЕРСIТЭТ

Прома-тур аўтобуса ідэй «Ідэя бус» працягваецца

31 мая 2013 года (пятніца) у горадзе Баранавічы адбудзецца перасоўная рэгіянальная выстава-прэзентацыя рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Афіцыйнае адкрыццё выставы – 12.00, Лядовы палац, г.Баранавічы, пр-т. Савецкі,20.

Спецыяльна абсталяваны і стылізаваны сімволікай праекта «100 ідэй для Беларусі» аўтобус падарожнічае па краіне ў пошуках новых моладзевых ідэй у розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавых для практычнай рэалізацыі.
30.05.2013