.

Напярэдадні Каляд і Новага года на абанеменце бібліятэкі святочны настрой стварае незвычайная ёлка

«Навагодні вянок беларускай прозы і паэзіі» – так назвалі бібліятэкары гэтую ёлку з кніг беларускіх выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Звязда» і «Беларусь». Прадстаўлены лепшыя кнігі серый «Вера. Надзея. Любоў», «Лімаўскі фальварак»,«Маладзік», «Пераходны ўзрост». Святочная ёлка-выстава падказвае, якія цікавыя мастацкія кнігі з багатага фонду бібліятэкі ўніверсітэта можна пачытаць у зімовы вечар. Фонд мастацкіх твораў беларускіх аўтараў на абанеменце па адрасе вуліца Паркавая, 62, налічвае больш за 10 000 асобнікаў кніг.

Напярэдадні Каляд і Новага года на абанеменце бібліятэкі святочны настрой стварае незвычайная ёлка
2013-12-09