УНИВЕРСIТЭТ

З 21 па 25 красавіка запрашаем на выставу-прагляд «Дашкольная адукацыя» ў бібліятэцы БарДУ

Тэматычныя выставы сталі традыцыйным суправаджэннем усіх навукова-практычных мерапрыемстваў універсітэта. Выстава кніг па педагогіцы і псіхалогіі, якія паступілі ў фонд бібліятэкі за апошнія два гады, арганізавана для ўдзельнікаў і гасцей V Міжнароднага навукова-практычнага семінара «Дашкольная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы». На выставе таксама прадстаўлены больш за 20 найменняў перыядычных выданняў па псіхалогіі, карэкцыйнай педагогіцы, выхаванню, якія адлюстроўваюць вопыт і праблемы сучаснай дашкольнай адукацыі. Сярод іх часопісы: «Пралеска», «Руководитель учреждения дошкольного образования», «Дошкольник: методика и практика воспитания и обучения», «Дошкольное воспитание», «Практический психолог и логопед в школе и дошкольном образовательном учреждении», «Ребенок в детском саду», «Управление дошкольным образовательным учреждением» і інш.

Запрашаем азнаёміцца з выставай з 21 па 25 красавіка ў чытальнай зале для навуковай працы (вул. Паркавая, 62, кабінет 3/223).

21.04.2014