УНИВЕРСIТЭТ

Інфармацыйныя рэсурсы – магістрантам

Супрацоўнікі бібліятэкі віншуюць магістрантаў, якія залічаны для атрымання вышэйшай адукацыі ІІ ступені ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, і запрашаюць да актыўнага выкарыстання бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў.
Да паслуг карыстальнікаў бібліятэкі – інфармацыйнае суправаджэнне навучання: фонды чытальных залаў і абанементаў, доступ да поўнатэкставых баз дадзеных сусветных вытворцаў і баз дадзеных уласнай генерацыі ў зале электронных інфармацыйных рэсурсаў.

У практыцы работы чытальнай залы для навуковай працы – індывідуальнае дыстанцыйнае абслугоўванне слухачоў магістратуры і аспірантуры, якое заключаецца ў сістэматычным забеспячэнні інфармацыяй аб бягучых паступленнях у фонд бібліятэкі па тэмах даследаванняў. Спісы літаратуры і карысныя спасылкі дасылаюцца абанентам па электроннай пошце.

У чытальнай зале для навуковай працы сканцэнтравана навуковая літаратура па розных галінах, якая ўключае манаграфіі, зборнікі навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый, навуковыя перыядычныя выданні.

Супрацоўнікі чытальнай залы ажыццяўляюць аналітычны роспіс навуковых выданняў, удзельнічаюць у фарміраванні карпаратыўнай нацыянальнай базы дадзеных «Вучоныя Беларусі», праводзяць рэгулярны маніторынг электронных рэсурсаў аддаленага доступу ў сетцы Інтэрнэт, што дазваляе аператыўна адсочваць неабходную літаратуру ў патоку дакументаў.

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў чытальную залу для навуковай працы (вуліца Паркавая, 62, кабінет 3/223),
тэлефон 40-98-86, 60-58-93 (унутраны тэлефон 211),
E-mail: lib-nchz@barsu.by,barsubibnauka@mail.ru.
Бібліятэкар сектара чытальнай залы –Сінкевіч Аксана Расціславаўна.

18.08.2014