УНИВЕРСIТЭТ

1–2 кастрычніка адбудзецца двухдзённы адукацыйны семінар «Ты – стараста!» для стараст вучэбных групп І курса

Педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю інфармуюць: у рамках рэалізацыі праекта «Твая праграма – 100% поспеху», накіраванага на аптымізацыю працэсу навучання ва ўстанове вышэйшай адукацыі, адбудзецца двухдзённы адукацыйны семінар «Ты – стараста!», які пройдзе на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 (зала для трэнінгаў), 1–2 кастрычніка ў 16:00.

Мэта семінара: развіццё камунікатыўных навыкаў і лідарскіх якасцяў, пазітыўнага вобразу «Я як лідар», стымуляванне і павышэнне ўзроўню дзейнасці старасты, іх аб'яднанне, стварэнне дружнага працоўнага студэнцкага калектыва.

У праграме семінара:
01.10.2014 – трэнінг з элементамі псіхадыягностыкі «Кодэкс старасты: 12 правіл добрага кіраўніка»;
02.10.2014 – майстар-клас «Імідж актыўнага дзелавога чалавека: складнікі поспеху дзейнасці старасты»

24.09.2014