УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэка запрашае азнаёміцца з кніжнай выставай «А музыка гучыць», прадстаўленай у чытальнай зале новых паступленняў. Выстава прымеркавана да Тыдня музыкі, які праходзіць ва ўніверсітэце

Дарагія сябры, паспрабуйце палічыць, колькі разоў на дзень вы слухаеце самую розную музыку. Яна гучыць паўсюль. Будні, святы, гора і радасць, сум і весялосць - на ўсе выпадкі жыцця існуе свая музыка. Няма, бадай, ні аднаго віду мастацтва, якое было б такім разнастайным па відах, стылях, напрамках і жанрах. Пазнаёміўшыся з літаратурай, прадстаўленай на выставе, вы, можа, са здзіўленнем таксама даведаецеся, што кампазітары, чые імёны на слыху ў кожнага, у свой час былі беднымі, не прызнанымі і нават гнанымі.

08.04.2015