УНИВЕРСIТЭТ

Выдача літаратуры на першы семестр 2015/2016 навучальнага года

Выдача літаратуры на першы семестр 2015/2016 навучальнага года пачынаецца з 2 верасня  2015 года.

Просім старастаў навучальных груп у перыяд з 2 па 10 верасня ўзгадніць з вядучым бібліятэкарам абанемента дату і час атрымання кніг.

31 жнiўня і 1 верасня бібліятэка дае магчымасць карыстальнікам, якія маюць запазычанасць, вярнуць кнігі без аплаты за карыстанне імі звыш тэрміну. Нагадваем, што тэрмін здачы вучэбнай літаратуры за 2014/2015 навучальны год для студэнтаў усіх формаў атрымання адукацыі мінуў 13 ліпеня 2015 года.

26.08.2015