УНИВЕРСIТЭТ

Прафкам супрацоўнікаў інфармуе аб перарэгістрацыі асоб, якія знаходзяцца на ўліку асоб, што маюць патрэбу ў санаторна-курортным аздараўленні і лячэнні

З 9 па 30 лістапада 2015 года ў прафкаме пройдзе перарэгістрацыя супрацоўнікаў, якія маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні, а таксама іх дзяцей.

Супрацоўнікі, якія сталі на ўлік па патрэбе ў санаторна-курортным аздараўленні і лячэнні да 2014 года і не перарэгістраваліся ва ўстаноўленыя тэрміны, будуць зняты з уліку.

Супрацоўнікі, якія сталі на ўлік у 2015 годзе, павінны пацвердзіць сваю заяўку на аздараўленне на 2016 год, у выпадку непацвярджэння заяўкі ці адсутнасці неабходных дакументаў яны таксама будуць зняты з уліку.

Для перарэгістрацыі неабходна:

1) мець медыцынскую даведку аб неабходнасці санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення з указаннем профілю (дзецям і супрацоўнікам);

2) запоўніць бланк заявы ў прафкаме супрацоўнікаў;

3) для аздараўлення ў санаторыях «Маці і дзіця», акрамя пералічаных дакументаў, неабходна мець заключэнне УКК аб неабходнасці суправаджэння дзіцяці.

Заяву неабходна здаць ва ўказаныя тэрміны ў прафкам супрацоўнікаў (вул. Войкава, 21, будынак рэктарата, каб. № 7).

05.11.2015