УНИВЕРСIТЭТ

Філіял кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій факультэта педагогікі і псіхалогіі запрашае на майстар-клас «Тэкстыльная лялька Капустачка»

18.11.2015 г. філіял кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій факультэта педагогікі і псіхалогіі  запрашае на майстар-клас  «Тэкстыльная лялька Капустачка».

У 14:00  студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасцях: 1-02 06 02 Тэхналогія. Дадатковая спецыяльнасць 1-02 06 02-06 Тэхналогія (абслуговая праца). Сацыяльная педагогіка; 1-02 06 02 Абслуговая праца і прадпрымальніцтва; 1-02 06 04 Абслуговая праца і выяўленчае мастацтва пад кіраўніцтвам Сянюты Н.У., выкладчыка кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, правядуць навучальны майстар-клас  у межах курсавой работы па дысцыпліне «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» на базе філяла кафедры – у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 г. Баранавічы па адрасе: м-н Тэксер, 2 (праезд аўтобусамі № 14, 7, 13 да прыпынку «2-я Траццякі»).

16.11.2015